Юзаф Тэафіл Смалі́нскі (; , Грубешаў — ) — польскі мастак і даследчык помнікаў старажытнасці.
Біяграфія Выпускнік Варшаўскай рысавальнай школы Войцеха Герсана.
Дзейнасць Займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва.
Вывучаў помнікі старажытнасці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фотаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і г. д.). Рукапіс сёння захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.
Літаратура Maria Kałamajska-Saeed. Portrety i zabytki książąt Olelkowiczόw w Słucku. Inwentaryzacja Jόzefa Smolińskiego z 1904 r. — Warszawa, 1996. — VII, 96 s. : rys. — (Polskie dziedzictwo kulturalne. Ser. B, Wspólne dziedzictwo). Michał Domański. Józef Teofil Smoliński // Polski słownik biograficzny. — Warszawa-Kraków, 1999—2000. — Т. XXXIX. Ціткоўскі І. А. Мастакі Случчыны. — Слуцк, 2006.
Спасылкі
Смолинский Юзеф (1865—1927)
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі