Мікалай Аляксандравіч Скалон ( — ) — магілёўскі губернатар (1854—1857), сапраўдны стацкі саветнік. Брат Антона Аляксандравіча Скалона.

Біяграфія Паходзіў з дваранскага роду Скалонаў. Сын Аляксандра Антонавіча Скалона (1770—1851) і Ганны Пятроўны, дачкі харкаўскага губернатара П. Ф. Сабурава.

Па заканчэнні Пажаскага корпуса ў 1829 годзе, быў выпушчаны з камер-пажаў у прапаршчыкі лейб-гвардыі Фінляндскага палка. Удзельнічаў у прыгнечанні паўстання 1831 года. У 1832 годзе быў прыкамандзіраваны да Гвардзейскага Генеральнага штаба, а ў наступным годзе пераведзены ў гэты штаб. У 1839 годзе быў камандзіраваны ў 6-ы пяхотны полк. У тым жа годзе звольнены ад службы падпалкоўнікам. У 1846 годзе быў прыняты на службу з пераназваннем у надворныя саветнікі (са старшынствам з 14 лютага 1846 года) і прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў.

Займаў пасады архангельскага (1847—1849) і чарнігаўскага (1849—1854) віцэ-губернатараў. Атрымаў чыны калежскага саветніка (14 лютага 1849) і стацкага саветніка (14 лютага 1853). З 11 верасня 1854 года быў прызначаны выконваць абавазякі магілёўскага грамадзянскага губернатара, а пасля ўзвядзення ў сапраўдныя стацкія саветнікі (31 снежня 1855) зацверджаны на гэтай пасадзе. На гэтай пасадзе ён і памёр года. Пахаваны ў царкоўнай агароджы Богаяўленскага брацкага манастыра ў Магілёве.

Быў знаёмы з Пушкіным і Карамзіным, сябраваў з братамі Кляменціем і Аркадзем Расетамі, таксама выхаванцамі Пажаскага корпуса; 31 студзеня 1837 года знаходзіўся ў кватэры Пушкіных, калі цела паэта выносілі для адпявання ў Канюшанную царкву.

Жонка — фрэйліна Алена Міхайлаўна, дачка генерала ад інфантэрыі Міхаіла Іванавіча Лявіцкага. Іх сын — Яўстафій Мікалаевіч Скалон (1845—1902).

Узнагароды Ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За адвагу» (1831) Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1839) Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай (1852) Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені (1854) польскі Знак узнагароды за ваенную годнасць 4-й ступені (1831) і Знак узнагароды за XV гадоў бездакорнай службы (1854)

Літаратура Памятная книжка Могилевской губернии на 1910 год. — Могилёв, 1910. Фрейман О. Р. Пажи за 183 года (1711—1894). Биографии бывших пажей с портретами. — Фридрихсгамн — , 1894. — С. 274. Черейский Л. А. Пушкин и его окружение. Список гражданским чинам первых IV классов. Исправлен по 20 ноября 1856. — , 1856. — С. 689.

Катэгорыя:Падпалкоўнікі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Магілёўскія губернатары Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі