Рыма Фёдараўна Маленчанка ( , г. Орша, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларуская актрыса, педагог. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968), дацэнт, прафесар.
Біяграфія У 1957 годзе скончыла БДУ. 3 1955 года працуе ў Беларускім тэатры юнага гледача. Адначасова (з 1965) выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, Мінскага інстытута культуры.
Творчасць Акрамя роляў у дзіцячым рэпертуары яна выконвала ролі класічнага рэпертуару. Такія ролі як Ульяна Паўлаўна («Экзамен на восень» І. Шамякіна), Марыя Антонаўна («Рэвізор» М. Гогаля), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава) і іншыя. Яны высока ацэнены тэатральнымі крытыкамі і прынеслі актрысе шырокае прызнанне гледача.
Займаецца канцэртнай дзейнасцю. Выступае з мастацкім чытаннем вершаў беларускіх паэтаў, як пастаноўшчык і выканаўца літаратурна-драматычных кампазіцый.
Яе творчасці ўласцівы тонкі псіхалагічны аналіз вобраза, мяккая, стрыманая манера выканання, мастацкі густ, імкненне высветліць ступені маральнай чысціні сваіх гераінь, іх духоўнасць.
Літаратура Буланда, В. А. Маленченко Римма Фёдоровна / В. А. Буланда // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 101—102. Маленчанка Рыма Фёдараўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2010. — Т. 5 : Л-М. — С. 353. Маленчанка Рыма Фёдараўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 435. Маленченко Римма Фёдоровна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Минск : БелЭн, 2007. — Т. 4 : Картография-Миноговые. — С. 628. Стэльмах, Д. У. Маленчанка Рыма Фёдараўна / Д. У. Стэльмах // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2003. — Т. 2 : Л-Я. — С. 73.