Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Чарнаўцах.

Агульная характарыстыка У кастрычніку 1944 года другі Кіеўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут быў пераведзены для далейшай сваёй працы ў Чарнаўцы. Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт створаны шляхам рэарганізацыі Букавінскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі ў 2005 годзе. А акадэмія была створана ў адпаведнасці з Пастановай Кабінету міністраў Украіны ад 4 красавіка 1997 года на базе Чарнавіцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які і быў заснаваны ў 1944 годзе.

Ва ўніверсітэце сёння працуюць 99 дактароў медыцынскіх навук і 418 кандыдатаў медыцынскіх навук, сярод якіх 1 член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук Украіны, 2 акадэміка Акадэміі навук вышэйшай школы Украіны, 6 акадэмікаў Украінскай акадэміі навук, 9 заслужаных лекараў Украіны, 2 заслужаныя дзеячы навукі, 2 заслужаныя работнікі народнай адукацыі і вышэйшай школы Украіны, 78 прафесараў, 237 дацэнтаў.

Структура Медыцынскі факультэт № 1 Медыцынскі факультэт № 2 Медыцынскі факультэт № 3 Медыцынскі факультэт № 4 Стаматалагічны факультэт Фармацэўтычны факультэт Інстытут паслядыпломнай адукацыі Каледж

Вядомыя студэнты і выпускнікі Уладзімір Івасюк - украінскі кампазітар-выканавец, паэт, Герой Украіны (пасмяротна)

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1944 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны