Сяргей Васільевіч Харытончык (нар. , Красны, Смаленская вобласць) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне калёснага і гусенічнага машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2017), дацэнт. Рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 2017).

Біяграфія Нарадзіўся 7 сакавіка 1971 года ў Красным Смаленскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў з срэбным медалём школу № 18 горада Баранавічы. Працаваў аўтаслесарам, вадзіцелем на птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёнаБаландин, К. И. Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ / К. И. Баландин. — Минск: БНТУ, 2018. — 15 с. — С. 15..

У 1989 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, якую скончыў з адзнакай у 1994 годзе.

Пасля заканчэння ВНУ з 1994 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, в.а. вучонага сакратара (у 2001—2002)профіль Інстытута механікі машын на сайце НАН Беларусі, 2001, начальнікам аддзела, дырэктарам камп’ютэрнага цэнтра машынабудаўнічага профілю ў Навуковым цэнтры праблем механікі машын НАН Беларусі. З ліпеня 2005 года — дырэктар Рэспубліканскага камп’ютарнага цэнтра машынабудаўнічага профілю Інстытута механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі.

З 2002 года пачаў працаваць ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на кафедры «Вялікагрузныя аўтамабілі» аўтатрактарнага факультэта. У 2014 годзе стаў дэканам машынабудаўнічага факультэта БНТУ. У 2016—2017 гадах працаваў прарэктарам БНТУ па вучэбнай рабоце.

28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам БНТУПрезидент Республики Беларусь произвел ряд кадровых назначений.

У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2012 годзе — доктарскую дысертацыю. У 2006 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта. Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку больш за 20 патэнтаўБИОГРАФИИ РЕКТОРОВ БПИ — БГПА — БНТУ.

У 2006 і 2014 гадах атрымліваў стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як таленавіты малады вучоны.

Узнагароды ганаровая грамата НАН Беларусі; ганаровая грамата Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэктары БНТУ Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы машынабудаўнічага факультэт БНТУ