Надмагілле Пятра Весялоўскага — вялікага маршалка літоўскага Пятра Весялоўскага (да 1556 — 1621) у Віленскім бернардзінскім касцёле. Выканана ў 1635 годзе ў маньерыстычных традыцыях.
Апісанне
Весялоўскі быццам прабуджаецца ад сну — галава прыўзнята, а нага сагнутая пад прамым вуглом. Сам ён абапіраецца на адну руку. Уся ўвага сканцэнтравана менавіта на фігуры памёршага, якая выразна вылучаецца на фоне пліты з чорнага мармуру. Дэкор надмагілля вельмі стрыманы ў параўнанні, напрыклад, з помнікамі, выкананымі Санці Гучы, дзе неспакойныя і зломленыя фігуры з закінутымі галовамі быццам тонуць у празмернай эмблематыцы і арнаментальных дэталях. Пры чым справа не проста ў багацці акаймоўкі, пышнасці і прыгажосці тканіны, якая драпіруе фігуру, а ў тым, што гэтай страсці да ўпрыгожанняў не супрацьпастаўляецца нішто — сам чалавек у рэшце рэшт становіцца часткай арнаменту, таму што трактуецца прынцыпова аднолькава з ім. Удала падкрэсліў гэту думку польскі мастацтвазнавец , які пісаў, што «цяга да дэкаратыўнасці разбурае логіку антычных архітэктанічных чляненняў. Элементы апошніх становяцца часта арнаментальнымі матывамі, аднолькавымі з пляцёнкай або гратэскам, і супастаўляюцца з бестурботнай свабодай. Апорныя калоны часта пераўтвараюцца ў кампазіцыйны цэнтр надмагілля»Miłobędski A. Zarysy dziejów architektury w Polsce. Warszawa, 1968. S. 143. Помнік выкананы ў рознакаляровым мармуры i характарызуецца імкненнем да каларыстычных эфектаў, што адпавядала стылю новай эпохі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Рэнесансныя скульптуры Катэгорыя:Вільня Катэгорыя:Весялоўскія Катэгорыя:Скульптуры Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Рэнесанснае мастацтва Літвы Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Літве Катэгорыя:Маньерызм Катэгорыя:1635 год у Еўропе