Мі́раслаў Ва́лек (; 17 ліпеня 1927 — 27 студзеня 1991) — славацкі паэт, публіцыст, перакладчык, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Міраслаў Валек нарадзіўся ў Трнаве. У 1947—1949 гадах навучаўся ў эканамічным коледжы ў Браціславе. У 1949—1963 працаваў рэдактарам часопісаў «Slovenský roľník», «Týždeň», «Družstevný obzor», галоўным рэдактарам «Mladá tvorba». У 1966—1967 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Romboid», сакратар Саюза славацкіх пісьменнікаў (у 1967—1968 гадах — старшыня).

Член Камуністычнай партыі Чэхаславакіі з 1962 года. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці. З 1969 года быў членам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Славакіі, з 1979 года — ЦК Кампартыі Чэхаславакіі. У 1969—1988 гадах — міністр культуры Славакіі.

Памёр у Браціславе.

Творчасць

Паэзія «Dotyky» (Дотыкі, 1959) «Príťažlivosť» (Прывабнасць, 1961) «Nepokoj» (Непакой, 1963) «Milovanie v husej koži» (Каханне ў гусінай скуры, 1965) «Súvislosti» (Умоўнасці, 1973) «Slovo» (Слова, 1976) «Z vody» (З вады, 1977) «Zakázaná láska» (Забароненае каханне, 1977) «Básne» (зборнік вершаў, 1983)

Дзіцячая літаратура «Kúzla pod stolom» (1959) «Pozrime sa do prírody, kto osoží a kto škodí» (1960) «Kde žijú vtáčky» (1961) «Veľká cestovná horúčka pre malých cestovateľov» (1964) «Do Tramtárie» (1970) «Panpulóni» (выбранае, 1975)

Эсэ «O literatuře a kultuře» (1979) «Štyri knihy nepokoja» (1975) «Inšpirácie» (1999)

Пераклады Юліян Тувім: «Zázraky a divy» (1961) Віцезслаў Незвал: «Nový Figaro» (1962) Андрэй Вазнясенскі: «Trojúhelníková hruška» (1964, 1980) Генадзь Айгі: «Žena zprava» (1967) Поль Верлен: «2 výběry z poezie P. Verlaina» (1969, 1977) Райнер Марыя Рыльке: «Písně o láske» (1968, разам з П. Грыўнякам) Грэгары Корса: «Zmttvýchvstání smrti» (1968, разам з Й. Вілікоўскім) Поль Верлен: «Vôňa tvojho tela» (1977) Яніс Рыцас: выбраныя басні новагрэчаскага басняра (разам з Уладзімірам Рэйзелем)

Для дзяцей Ян Чарэк: «Ráj domova» (1957) Юліян Тувім: «Zázraky a divy» (1961) Сяргей Баруздзін: «Prvé písmená» (1964)

Беларускія пераклады Пятрусь Макаль быў перакладчыкам вершаў Валека на беларускую мовуКрылы: Вершы: Пер. са славац. / Прадм. П.Макаля. — Мн. : Мастац.літ., 1978. — 95 сГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Клемента Готвальда (1966) прэмія «За заслугі ў будаўніцтве» (1972) памятны медаль да 30-годдзя вызвалення Чэхаславакіі Савецкай арміяй (1974) Заслужаны артыст (1975) Народны артыст (1977) Ордэн працы (1977)

Літаратура Miroslav Válek: Básnické dielo. Bratislava: Kaligram, 2005. Portréty slovenských spisovateľov 3. Bratislava: Vydavateľstvo UK, 2003. Sedlák, I. a kol.: Dejiny slovenskej literatúry II. Martin: Vydavateľstvo Matice slovenskej, 2009.

Катэгорыя:Пісьменнікі Славакіі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Славакіі Катэгорыя:Паэты Славакіі Катэгорыя:Перакладчыкі Славакіі Катэгорыя:Памерлі ў Браціславе Катэгорыя:Міністры Славакіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Трнаўскім краі Катэгорыя:Міністры культуры Катэгорыя:Славацкамоўныя паэты Катэгорыя:Славацкамоўныя пісьменнікі