Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Касцюковічах Магілёўскай вобласці.

Гісторыя

У 1830 годзе ў Касцюковічах на месцы старой драўлянай царквы пачалі будаваць новы цагляны храм. Яго ўзвядзенне было завершана ў 1835 годзе. Гэта царква дзейнічала больш за 90 гадоў і ў 1929 годзе ў час антырэлігійнай палітыкі савецкай улады царква была закрыта, а святар быў рэпрэсіраваны і высланы ў Сібір. Праз чатыры гады, у 1933 годзе, храм быў узарваны.

Толькі ў самым канцы XX стагоддзя, у 1999 годзе, на гэтым месцы з’явілася новая каменная Крыжаўзвіжанская царква. Яна з’яўляецца адной з галоўных славутасцей КасцюковічаўКасцюковічы. Крыжаўзвіжанская царква.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Катэгорыя:Славутасці Касцюковічаў Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:1999 год у Беларусі