Андрэй Раманавіч Гарбачоў (нар. , в. Рыскоў, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1960), дацэнт (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1936).

Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (1946—1963, выкладчык, загадчык кафедры гісторыі, выкладчык кафедры асноў марксізму-ленінізму, у 1947—1963 — намеснік дырэктара па вучэбна-навуковай рабоце), Віцебскім дзяржаўным універсітэце (1963—1995, дацэнт кафедры філасофіі, у 1963—1978 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя грамадска-палітычных вучэнняў; гісторыя Беларусі.

Узнагароды Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1972), ордэны Леніна, Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай рэваолюцыі, Айчыннай вайны II ступені і іншГарбачоў, Андрэй Раманавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1909—1995).

Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава