Мікалай Апанасавіч Тоўсцік (нар. , в. Чыкілі, Глускі раён, Бабруйская акруга, БССР) — беларускі эканаміст, выкладчык. Кандыдат эканамічных навук (1968).

Біяграфія Брат беларускага журналіста і грамадскага дзеяча Аркадзя Тоўсціка. Скончыў Чыкілёўскую СШ, у 1957 годзе — Мінскі педагагічны інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам Гарнавішчанскай пачатковай школы на Палессі. У 1939—1941 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, намеснікам камісара атрада імя Шчорса 37-й партызанскай брыгады, сакратаром падпольнага Бабруйскага райкама камсамола, у 1944—1947 гадах — першым сакратаром Бабруйскага райкама ЛКСМБ.

З 1948 года на савецкай і партыйнай рабоце ў Бабруйскім, Клічаўскім, Слаўгарадскім раёнах і г. Магілёве. 27 лютага 1954 года абраны старшынёй Слаўгарадскага райвыканкамаАрхивная справка, 5/4-86: (Сведения о председателях Славгородского райисполкома за 1948—1965 гг.) // Отдел по архивам и делопроизводству Могилевского облисполкома; Гос. архив Могилевской области. — Могилев, 2002..

У 1983—1997 гадах — дацэнт кафедры эканомікі Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута.

Дэпутат Вярхоўнага савета БССР 4-га і 12-га скліканняў. У 1962—1966 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Член рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны.

Узнагароды ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (два), ордэн «Знак Пашаны».

Сям’я Сын — Мікалай Мікалаевіч Тоўсцік (1950—2020), галоўны рэдактар газеты «Магілёўская праўда».

Літаратура Тоўсцік Мікалай Апанасавіч // Памяць.: Гіст.дакум. хроніка Глускага раёна. — Мн.: 1999. — с.573.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Старшыні Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта