Білі Боб Торнтан (; нар. , Хот-Спрынгс, Арканзас) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і спявак. Стаў шырока вядомы пасля выхаду драмы «Навостранае лязо» (1996), за напісанне сцэнарыя да якой Торнтан атрымаў прэмію «Оскар».

Біяграфія Білі Боб Торнтан нарадзіўся ў горадзе Хот-Спрынгс, штат Арканзас. Яго бацька Уілі Рэй Торнтан выкладаў гісторыю ва ўніверсітэце і працаваў па сумяшчальніцтве баскетбольным трэнерам. У сям’і акрамя Білі Боба, было яшчэ трое сыноў — Джымі Дон, Джым Бін і Джон Дэвід. У дзяцінстве Білі Боб шмат часу праводзіў са сваім дзядулем — Оцісам Торнтанам, які працаваў лесніком і жыў у маленькай хаціне пасярод лесу.

У школе ён хацеў стаць музыкантам і граў на барабанах у гурце «Stone Cold Fever». Потым пачаў кар’еру спевака ў калектыве «Tres Hombres».

Сусветную славу Торнтану прынесла драма «Навостранае лязо» (1996). У ёй ён выступіў рэжысёрам-пастаноўшчыкам, выканаўцам галоўнай ролі і аўтарам сцэнарыя, які прынёс яму адзіную ў кар’еры прэмію «Оскар».

7 кастрычніка 2004 года ён атрымаў уласную зорку на галівудскай «Алеі Славы» ў Галівудзе.

Фільмаграфія

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнарый» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Галівудская алея славы