Глыбоцкая дуда — найстарэйшаяhttps://m.nn.by/articles/230033/ беларуская дуда з вёскі Верацеі гміны Празарокі, цяпер Глыбоцкага раёна.
Доўгі час лічылася, што найстарэйшай ёсць «Лепельская дуда» з вёскі Верабкі 1877 года вырабу. Аднак дуда з Верацеяў, якая захоўваецца ў фондзе Нацыянальнага музея Літвы, датуецца музеем 1849 годам, адпаведна яна найстарэйшая захаваная беларуская дуда. Год і дакладнае месца паходжання дуды пазначаныя непасрэдна на пераборы «ME 1849 P. DZISNA GM. PROZOROKI W. WIERACIEJE» (). Такая самая пазнака стаіць на трубцы гуку. Іншая пазнака з датай зроблена на рагаўні перабору. Раней дуда захоўвалася ў этнаграфічным музеі Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні і была перададзеная ў цяперашняе месца захавання ў 1934 годзеВоранаў В. Дудары Глыбоцкага краю. — ?.
Дуда паступіла ва Універсітэт як у месца збору этнаграфічных матар’ялаў з Віленшчыны, тым часам часткі Польшчы. З 1930 года пры ўніверсітэце дзейнічала Таварыства прыяцеляў беларусаведы, яго куратарам быў прафесар універсітэта, доктар Эрвін Кашмідар. У таварыстве дзейнічалі філалагічная, этнаграфічная, гістарычна-эканамічная і літаратурная сецыі. Таварыства вяло палявыя даследванні і збірала ўласную бібліятэку. Глыбоцкая дуда імаверна надабыта на Глыбоччыне ўдзельнікамі таварыства.
Глыбоцкая дуда паходзіць з дударскага арэала (ваколіцы возера Шо на Глыбоччыне), з якога паходзяць таксама шматлікія звесткі, між іншым, пра Адама Шульгу, дудара з трупы Ігната Буйніцкага, Пятра Бурца — знакамітага дудара з вёскі Асінаўка, Міколу Караткевіча (1932 г.н.) — вучня Пятра Бурца, Уладзіміра Забелу (1928 г.н.) — дудара і арганізатара традыцыйных святаў у вёсцы Шо, а таксама многія легенды, мастацкія тэксты і іншыя згадкі.
Мех дуды пашыты са скуры барсука, што робіць дуду ўнікальнай таксама з пункту гледжання выкарыстанай скуры. У кнізе «Дудар і музыкаhttp://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/1261/ASABL%D0%86VASC%D0%86%20BELARUSKAY%20DVUHGUKAVOY%20DUDYI.pdf?sequence=1&isAllowed=y» Мікалай Нікіфароўскі піша, што мех дуды шыецца з барсука, цялёнка альбо казлёнка. Такім чынам, глыбоцкая дуда адзіная з захаваных дуд, у якой выкарыстаная скура барсука. Поўсць глыбоцкай дуды выстае навонкі і таксама не мае аналагаў сярод іншых беларускіх дуд. Ігравыя трубкі зробленыя з ясеня, ражкі (рагаўні) выкананыя з ліпы, выцясаныя ўручную. На абодвух ражках ёсць літыя ўзоры з волава. Захаваўся адзін чаратовы пішчык гуку (бурдон). Ражок бурдона абабіты цвічкамі для дэкарацыі. Стокі абматаныя пакуллем. У цэлым дуда, у тым ліку мех, добра захаваныя.
Доўгі час савецкія і літоўскія даследчыкі прадстаўлялі глыбоцкую дуду пад назвай «labanora duda» . У савецкі час глыбоцкая дуда была прадстаўленая на марцы, прысвечанай «літоўскім народным інструментам». Пры тым на аналагічнай марцы «Беларускія народныя інструменты» з 1989 году, дуда не прадстаўленая наогул.
Першы раз «Глыбоцкая дуда» выступае як «Лабанора дуда» у «Вялікай Савецкай энцыклапедыі», дзе выдуманае паняцце праілюстравана гэтай дудой. Глыбоцкая дуда таксама пададзеная як літоўская ў другім выданні «Атласа музыкальных инструментов народов СССР» (1975) пад рэдакцыяй К. Вярткова. Першае выданне выйшла ў 1964. Глыбоцкая дуда была прадстаўленая як літоўская ў серыі «Музычныя інструменты народаў СССР» на пачцы запалак, з 1983 году (выдавалася паралельна на пяці фабрыках запалак, у тым ліку ў Пінску). У 1982 выходзіла першая серыя (на сямі фабрыках, у тым ліку ў Пінску), і на адной з 21 этыкетак прадстаўленая таксама і беларуская дуда (але з бранзбойтнымі-зрэзанымі рагаўнямі). У згаданых серыях прадстаўленыя таксама латышская (1983) і украінская (1982) дуда.
Даследчык і дудар Зміцер Сасноўскі заўважае:
З-за таго што Дзісеншчына ў пачатку XX ст. уваходзіла ў склад Віленскай губерні, а Віленскі край пазней трапіў у склад Літоўскай рэспублікі, савецкія даследчыкі пачалі адносіць дуды гэтага раёна да традыцыі літоўскага народа. На прыклад, дуду з былога Дзісенскага павета Віленскай губерні «Атлас музыкальных инструментов народов СССР» адносіць да Літоўскай ССР. Аналагічны лёс напаткаў і іншыя інструменты, якія зараз захоўваюцца ў літоўскіх музеях .
У беларускіх выданнях, прысвечаных дударскай тэме, час стварэння глыбоцкай дуды не даваўся або даваўся як другая палова XIX ст.
Копія Глыбоцкай дуды зробленая майстрам Сяргеем Чубрыкам захоўваецца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Прэзентацыя дуды адбылася падчас другога міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй у 2018 годзе ў Глыбокім.
Сваю копію глыбоцкай дуды пачаў рабіць глыбоцкі дудар і майстар Дзмітры Дзёмін. Аднак рэканструкцыя засталася няскончанай праз раптоўную смерць майстра.
Глыбоцкай дудзе прысвечаныя мастацкія творы. Між іншым, мастак Раман Плавінскі намаляваў дудара з глыбоцкай дудой. Майстар выцінанкі Віталь Назарэвіч прысвяціў глыбоцкай дудзе працу — на ёй прадстаўлены барсук, які грае на дудзе.
У 2024 годзе, пошта Аўстрыі, у серыі персанальных марак, выпусціла марку прысвечаную Глыбоцкай дудзе.
У 2025 годзе Глыбоцкая дуда прадстаўленая ў мастацкай форме выйшла на прыватнай паштовай марцы Новай Зеландыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларускія дуды