Пётр Андрэевіч Арацкаў (, в. Баброўка, Кінельскі раён, Самарская вобласць, Расія — ?) — эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1952), дацэнт (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1929).

Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1954—1967, загадчык кафедры марксізму-ленінізму, у 1956—1959 — дырэктар інстытута).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка сельскай гаспадаркі.

Узнагароды Ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.

Літаратура Интенсификация социалистического сельского хозяйства в послевоенный период (на примере колхозов Баштанского района Николаевской области Украинской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Арацков П. А. — Киев, 1952.

Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта