Касцёл Маці Божай Анёльскай — рымска-каталіцкі дрэўляны храм у вёсцы Падвялікае Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя Парафія створана ў 1990 годзе, касцёл быў пабудаваны i асвечаны ў 1991 годзе.

Архітэктура Развітую падоўжную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храма фарміруюць прамавугольныя ў плане зрубы папярочнага трансепта, працяглага нефа, крылаў трансепта і апсіды. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзены двух’ярусны васьмігранны шатровы барабан. Шатровай сігнатуркай завершана сяродкрыжжа двухсхільных дахаў. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Падвялікае Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:1991 год у Беларусі