Канстанцін Міхайлавіч Бандарэ́нка (, в. Кучын, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2016), дацэнт (1987).

Біяграфія Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Гісторыя», 1976), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, 1982).

Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1976; гісторыка-філалагічны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, прафесар, у 1992—2002 — загадчык кафедры, 2000—2003 — рэктар ІПК і ПК, 2003—2017 — рэктар універсітэта)Бандарэнка Канстанцін Міхайлавіч.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя палітычных партый Расіі і Беларусі пачатку XX стагоддзя.

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях супраць студэнтаў Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, на пасадзе рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Канстанцін Бандарэнка быў адказны за адлічэнні студэнтаў за іх палітычную дзейнасць.

Узнагароды Узнагароды: званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медаль СССР «За працоўную доблесць» і іншаеБандарэнка, Канстанцін Міхайлавіч (доктар гістарычных навук; нар. 1951).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова