Бабны () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 174 жыхары (2007).
Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 43 км на паўночны захад ад г. Смаленска, ля аўтадарогі Смаленск — Невель на беразе ракі Вольша. Уваходзіць у склад Лоінскага сельскага паселішча. Вуліцы: Лясная, Маладзёжная, Набярэжная, Таполевая.
Эканоміка Дом культуры, крама, медпункт, аддзяленне сувязі.
Спасылкі Бабны/Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)