Аляксандр Рыгоравіч Бясчастнаў (, с. Раздорскае, Міхайлаўскі раён, Сталінградская вобласць, РСФСР — ) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі хлебапякарнай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1962).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (кваліфікацыя «Інжынер-тэхнолаг харчовай прамысловасці», 1951).
Працаваў у Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці (1951—1960, выкладчык), Беларускім навукова-даследчым інстытуце прамысловасці харчовых тавараў (1960—1964, загадчык аддзела, намеснік дырэктара), Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (1973—1979, рэктар), Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце (1964—1973, 1979—1998, кафедра агульнай хіміі, дацэнт, загадчык кафедры, прафесар кафедры, у 1979—1986 — дэкан інжынерна-педагагічнага факультэта).
Літаратура Исследование созревания ржаной муки разного выхода : автореферат диссертации … кандидата технических наук / А. Г. Бесчастнов. — Москва, 1962.
Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Катэгорыя:Дэканы БДАТУ