Ісмаэль Вагэ () — малійскі ваенны дзеяч. Пасля дзяржаўнага перавароту ў 2020 годзе стаў прэс-сакратаром Нацыянальнага камітэта выратавання народа. У інтэрв’ю France 24 Вагэ заявіў, што дзеянні малійскіх вайскоўцаў не былі пераваротам, таксама паабяцаўшы, што нацыянальны камітэт будзе шукаць новага лідара для пераходу Малі ад ваеннага да грамадзянскага праўлення.
Да гэтых падзей Вагэ быў намеснік начальніка штаба Ваенна-паветраных сіл Малі. Яго прызначэнне на дадзеную пасаду адбылося на фоне тэракту на поўначы краіны ў 2019 годзе, у выніку чаго загінулі 26 вайскоўцаў.
У лютым 2022 трапіў пад санкцыі ЕС за «за перашкоду пераходу Малі да дэмакратыі».
Спасылкі Wagué, porte-parole de la junte militaire au Mali: "Nous ne sommes pas dans l’architecture d’un coup d’État"» , sur TV5MONDE, 27 août 2020 Катэгорыя:Ваенныя Малі