Тамара Міхайлаўна Алпеева, дзяв. Тамара Міхайлаўна Ламека ( , Лепель, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі філосаф, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1993), прафесар (1996). Акадэмік Міжнароднай кадравай акадэміі. Былая фігурантка Чорнага спісу ЕС.
Біяграфія У 1972 годзе скончыла БДУ. У тым жа годзе працаўладкавалася ў Інстытуце філасофіі і права АН БССР. У 1976 годзе перайшла выкладаць у БДУІР. З 2002 года прарэктар, са жніўня 2004 года рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (МГЭІ).
Навуковыя інтарэсы: сацыяльная філасофія і культуралогія, сацыяльная міфалогія і рэлігіязнаўства, тэорыя і метадалогія адукацыі і выхавання.
Санкцыі ЕС 22 сакавіка 2011 года трапіла ў Чорны спіс Еўрасаюза як рэктар МГЭІ, адказны за адлічэнне студэнтаў. У прыватнасці, санкцыі былі накладзены за адлічэнне , актывіста кампаніі «Гавары праўду».
Выбраныя кнігі Социальный миф как культурно-исторический феномен / Т. М. Алпеева. – 2‑е изд., доп. – Минск : Рекламэкспорт, 1994. – 254 с. — ISBN 5-8467-0016-9. Введение в культурологию : учеб. пособие / Т. М. Алпеева ; Гуманитар.-экон. ин-т. – Минск : ВЕДЫ, 1997. – 88 с. – ISBN 985-6390-06-0. Религия. Человек. Общество : учеб.-метод. комплекс / Т. М. Алпеева ; Гуманитар.-экон. негос. ин-т. – 2-е изд. – Минск : ВЕДЫ, 1999. – 134 с. – ISBN 985-450-021-7. Философия культуры : монография / Т. М. Алпеева ; Междунар. гуманитар. экон. ин-т. – Мн. : Веды, 2004. – 451 с. — ISBN 985-450-227-9. Жизнь. Любовь. Отечество : к 60-летию со дня рождения А. Н. Алпеева / Т. М. Алпеева, В. Г. Ференц, Л. Н. Сечко. — Минск : Веды, 2006. — 270 с. — ISBN 985-450-245-7. Спасибо за боль и за радость, или Испытание жизнью / Т. М. Алпеева. – Минск : Четыре четверти, 2009. – 317 с. – ISBN 978-985-6856-56-6.
Літаратура
Алпеева Тамара Михайловна // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. / Г. П. Пашков. — Минск: «Беларуская Энцыклапедыя» имени Петруся Бровки, 2006. — Т. 2. — С. 83. — 912 с. — ISBN 978-985-11-0371-9.
Спасылкі Кнігі аўтара ў каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Катэгорыя:Рэктары Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі СССР Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС