Сцяпан Еўдакімавіч Савіцкі (, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, арганізатар адукацыі. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951; аспірантура, 1954).
Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1954—1960), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1960—1965, загадчык кафедры агульнай хіміі), Віцебскім тэхналагічным інстытуце лёгкай прамысловасці (1965—1988, рэктар)ВУЧОНЫЯ.
Навуковыя інтарэсы: агульная хімія; фізікахімія сілікатаў і тэхналогія шкла; педагогіка вышэйшай школы.
Узнагароды Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), «Знак Пашаны» (1981), медалі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна» і іншСавіцкі, Сцяпан Еўдакімавіч (кандыдат тэхнічных навук; хімічная тэхналогія ; 1923—1996).
Літаратура
Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта