Каніякума́ры (), вядомы таксама як Камары́н (), Ко́марын () — самы паўднёвы пункт паўвострава Індастан. Знаходзіцца на поўдні штата Тамілнад у Індыі. Уяўляе сабою камяністы мыс, заканчэнне горнай сістэмы Заходнія Гаты. На кантыненце вакол мыса Каніякумары знаходзіцца аднайменны горад. Мыс з'яўляецца турыстычнай славутасцю і месцам пілігрымак індуістаў.

Спасылкі Kanyakumari, Tamil Nadu - Maps of India

Катэгорыя:Геаграфія Таміл-Наду Катэгорыя:Мысы Азіі