Бранскі абласны тэатр драмы імя А. К. Талстога () — драматычны тэатр у горадзе Бранску, найстарэйшы тэатр Бранскай вобласці, заснаваны ў 1926 годзе.
Гісторыя Адкрыццё Бранскага драматычнага тэатра (дзяржтэатра) адбылося 7 лістапада 1926 года і было прымеркавана да 9-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля ўрачыстага сходу быў паказаны спектакль па п’есе Мікалая Лернера: «Мікалай I» («Дзекабрысты»). Гэтым жа спектаклем 14 лістапада быў адкрыты і першы тэатральны сезон.
Комплекс будынкаў «Дома Саветаў» і «Дома з’ездаў», пабудаваны па праекце маскоўскага архітэктара-канструктывістаў Аляксандра Грынберга, быў адкрыты вясной 1926 года, а 29 ліпеня Бранскім губернскім выканкамам была выдадзена пастанова: «Аб выкарыстанні будынка Дома з’ездаў у перыяд паміж з’ездамі пад тэатр».
Першая трупа тэатра, якая складалася з 25 артыстаў і 12 чалавек тэхперсанала, знаходзілася пад кіраўніцтвам Кашырына М. І. і галоўнага рэжысёра Чыркіна В. А.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1926 годзе Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:1926 год у Расіі Катэгорыя:Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Сталінская архітэктура Катэгорыя:Тэатры Расіі Катэгорыя:Бранск