Брацкая магіла байцоў зводнага батальёна міліцыі — мемарыял на паўночнай ускраіне вёскі Гаі Магілёўскага раёна.
У ліпені 1941 года ў час абароны Магілёва паблізу вёскі ішлі жорсткія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Тут некалькі сутак трымаў абарону батальён міліцыі на чале з капітанам К. Р. Уладзіміравым. 3 250 байцоў батальёна жывымі засталіся 10. Загінуў і К. Р. Уладзіміраў. У 1980 годзе на магіле пастаўлены помнік — стэла ў выглядзе ветразя з барэльефнай выявай твару байца. Да стэлы вядзе лесвіца, абмежаваная бетоннымі блокамі. Аўтары помніка — архітэктар К. Аляксееў, скульптар М. І. Кавалёў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гаі (Магілёўскі раён) Катэгорыя:1980 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Канстанціна Аляксеева Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Магілёўскага раёна Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі