«Пра́ўда» () — мастацкі фільм 2019 года рэжысёра Хірокадзу Корээды.
Сюжэт Фабіен — французская кіназорка і аб’ект мужчынскага пакланення. Пасля публікацыі шчырых мемуараў актрысы ў Парыж з Нью-Ёрку вяртаецца яе дачка Люмір у суправаджэнні амерыканскага мужа і дзіцяці. Сустрэча маці і дачкі хутка ператвараецца ў адкрытую канфрантацыю: выяўляецца праўда, выходзяць на паверхню старыя крыўды, абвінавачванні гучаць ва ўнісон прызнанням у любові…
Акцёрскі склад Катрын Дэнёў Жульет Бінош Ітан Хоўк Клемянцін Гранье Манон Клавель Ален Лібо Крысціян Краэ Рожэ Ван Хол Людзівін Санье Ларан Капелута Жакі Беруае
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 2 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Японіі Катэгорыя:Фільмы Хірокадзу Корээды