Васіль Пятровіч Стаўро́ў (; , г. Кушва, Свярдлоўская вобласць, Расія — ) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне механікі і тэхналогіі кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1984).

Біяграфія Скончыў Чалябінскі політэхнічны інстытут (1962; аспірантура, 1967; дактарантура, 1981).

Працаваў на Уральскім машынабудаўнічым заводзе, Свярдлоўскім аддзяленні НДІ матэматыкі АН СССР, Уральскім політэхнічным інстытуце, Гомельскім дзяржаўным універсітэце, Гомельскім політэхнічным інстытуце (рэктар, 1981—1986).

Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (намеснік міністра), Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (намеснік міністра)

Выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1991, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра супраціўлення матэрыялаў, загадчык кафедры ў 1994—2005, з 2005 — кафедра механікі матэрыялаў і канструкцый, прафесар).

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: механіка і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў — мадэляванне структуры, працэсаў дэфармавання і ўзбурэння кампазітаў; распрацоўка і даследаванне метадаў атрымання кампазітаў з тэрмапластычнай матрыцай і працэсаў формаўтварэння вырабаў з іх.

Узнагароды Узнагароды: медаль «За асваенне цалінных зямель», нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» і інш.

Публікацыі Статистические задачи материаловедения стекловолокнитов в аспекте управления качеством машиностроительных изделий : автореферат диссертации … доктора технических наук. — Минск, 1981. Технологические испытания реактопластов / В. П. Ставров, В. Г. Дедюхин, А. Д. Соколов — М.: Химия, 1981. — 246 с. 20 см. Механика композиционных материалов : учебное пособие / В. П. Ставров. — Минск, 2008. Статистическая механика композитных материалов / С. Д. Волков, В. П. Ставров. — Минск, 1978. Конструирование и расчёт изделий из композиционных материалов — Мн., 1999. Ставров, В. П. Вероятностная оценка стоимости проектов разработки и освоения производства изделий из полимерных материалов / В. П. Ставров, Л. Ю. Пшебельская // Труды БГТУ. Сер. VII, Экономика и управление. — 2008. — Вып. XVI. — С. 169—171. Основы научной и инновационной деятельности : пособие для студ. вузов / В. П. Ставров. — Минск: БГТУ, 2010. — 318 с. — ISBN 978-985-434-950-3.

Літаратура Ставров Василий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 85.

Спасылкі Ставров Василий Петрович // Факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны База патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Памяти коллеги. Ставров Василий Петрович // Штомесячная газета ГДТУ імя П. В. Сухога № 7 (81), кастрычнік 2012.

Катэгорыя:Рэктары ГДТУ імя П. В. Сухога Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Намеснікі міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі