Уладзімір Сяргеевіч Раманаў (, в. Чыстыя Лужы, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі лесавод, эколаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1976). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (1952), Інстытут кіравання народнай гаспадаркай пры Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы (1972).

Працаваў у Жорнаўскай лясной доследнац станцыі (Магілёўская вобласць; з 1955, дырэктар), Запаведна-паляўнічай гаспадарке «Белавежская пушча» (з 1957, дырэктар), Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларускай ССР (з 1966, намеснік міністра), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1973—2006, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, у 1982—1991 — загадчык кафедры, 1973—1987 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: лесазнаўства; паляўніцтвазнаўства; ахова прыроды.

Узнагароды Узнагароды: званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980).

Літаратура Лесоводственно-экологические основы и опыт лесоохотничьего хозяйства в Белорусской ССР : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук в форме научного доклада : 06.03.03 / Романов Владимир Сергеевич. — Ленинград, 1986. Раманаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 594.

Романов Владимир Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 490—491. Романов Владимир Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 294—295.

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Раманаў Уладзімір Сяргеевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Бородин В. Наука и практика Владимира Романова // Лесное и охотничье хозяйство, № 5, май 2016. — С.16—17. Знаменитые люди гомельщины. Романов Владимир Сергеевич

Катэгорыя:Рэктары БДТУ Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі лесагаспадарчага факультэта БДТУ