Крона славацкая () — грашовая адзінка Першай Славацкай Рэспублікі, якая існавала з 1939-га да 1945 года. Крона славацкая павінная была замяніць раней ужываную чэхаславацкую крону.

Абменны курс адносна рэйхсмаркі Спачатку крона славацкая абменьвалася гэтак жа, як і крона Пратэктарата Чэхіі й Маравіі, паводле курсу 10 кронаў за 1 рэйхсмарку. Але ўсё змянілася пасля Зальбургскіх перамоваў летам 1940 года, з 1 кастрычніка 1940 года курс ужо быў 11,62 кроны за 1 рэйхсмарку, хаця курс кроны Пратэктарата захаваўся без зменаў. Колькасць грошай ва ўжытку з красавіка 1939 да сакавіка 1945 года вырасла ў 9,5 разоў.

Гл. таксама

Славацкая крона Пратэктарацкая крона

Спасылкі

Пра чэшскія і славацкія грошы Дробныя грошы Славаччыны Банкноты Славаччыны

Катэгорыя:Валюты Славакіі Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:Крона Катэгорыя:1939 год у Славакіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1948 годзе