Факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій ВДУ імя П. М. Машэрава — адзін з факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Апісанне Самастойна факультэт працуе з 1976 года пасля падзелу фізмата на фізічны і факультэт матэматыкi і iнфармацыйных тэхналогій.
Факультэт супрацоўнічае з Маскоўскім, Санкт-Пецярбургскім дзяржаўнымі ўніверсітэтамі, Інстытутамі матэматыкі НАН Украіны і Беларусі, а таксама з універсітэтамі Кітая, Францыі, Іспаніі, Польшчы, Паўднёвай Карэі, Германіі, Венгрыі, Чэхіі і інш.
Кафедры Кафедра інжынернай фізікі Кафедра прыкладнога і сістэмнага праграмавання Кафедра інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій Кафедра геаметрыі і матэматычнага аналізу Кафедра алгебры і методыкі выкладання матэматыкі
Спецыяльнасці Факультэт рыхтуе спецыялістаў па двух асноўных напрамках: прыродазнаўчым (спецыяльнасць «прыкладная матэматыка») і педагагічным (спецыяльнасці «Матэматыка. Фізіка»; «Матэматыка. Інфарматыка»).
Дэканы Алена Мікалаеўна Залеская (з 2011)
Матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій ВДУ імя П. М. Машэрава ВДУ імя П. М. Машэрава Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:1976 год у Віцебску