Баі за вышыні () — бітва паміж марской пяхотай ЗША і паўночнав’етнамскай арміяй у 1967 годзе падчас вайны ў В’етнаме. Адна з найбуйнейшых бітваў гэтай вайны ў 1967 годзе.

Перадумовай да бітвы было тое, што паўночнав’етнамскія войскі здолелі непрыкметна пабудаваць абарончыя збудаванні на трох вышынях, размешчаных на паўночны захад ад базы марской пяхоты Кхешань. Гэтыя вышыні дазвалялі панаваць над мясцовасцю.

Бітва пачалася амаль выпадкова, пасля таго, як 24 красавіка патруль марской пяхоты выявіў пазіцыі праціўніка на вышыні 861. У наступныя дні марская пяхота спрабавала выбіць паўночнав’етнамскія войскі з займаных пазіцый, спачатку значна саступаючы ім у колькасці. Баі фармальна завяршыліся 5 мая пасля таго, як паўночнав’етнамскія войскі пасля разлютаваных бамбардзіровак і артылерыйскіх абстрэлаў пакінулі ўсе вышыні.

У ходзе бітвы абодва бакі панеслі вялікія страты.

«Баі за вышыні» не маюць афіцыйнай амерыканскай назвы, так як адбыліся спантанна, па-за рамкамі якой-небудзь аперацыі.

Літаратура Дэвидсон Ф. Б. Война во Вьетнаме (1946—1975) = Vietnam at War: The History 1946–1975. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — С. 816.

Спасылкі Статья о боях за высоты в журнале «Ветераны иностранных войн» (в двух частях)

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы В’етнама Катэгорыя:Канфлікты 1967 года Катэгорыя:1967 год у В’етнаме Катэгорыя:Красавік 1967 года Катэгорыя:Май 1967 года