«Прамо́ва караля́» або «Каро́ль гаво́рыць!» () — брытанскі мастацкі фільм 2010 года, зняты рэжысёрам Томам Хуперам паводле сцэнарыя . Фільм расказвае пра змаганне брытанскага караля Георга VI з заіканнем.

Прэм’ера фільма адбылася 6 верасня 2010 года на кінафестывалі ў Тэльюрайдзе.

Сюжэт Дзеянне разгортваецца ў 1-й палове XX ст. у Вялікабрытаніі. У цэнтры сюжэту герцаг Ёркскі Альберт. Ён можа ў будучым стаць каралём, але ўсё псуе моцнае заіканне, кожны раз, калі даводзіцца выступаць на публіцы. Альберт звяртаўся да найлепшых спецыялістаў, але так і пазбыўся дэфекту маўлення. Аднаго разу яго жонка Лізавета прапануе звярнуцца па дапамогу да неартадаксальнага аўстралійскага лагапеда Лаянэла Лога. Лог не мае медычнай адукацыі, яго метады супярэчлівыя, але даюць плён. Пасля колькіх сеансаў лячэння паміж двума вельмі непадобнымі людзьмі ўзнікае сяброўства, а хвароба прынца Альберта пачынае адступаць. 20 студзеня 1936 года яго абвяшчаюць каралём Георгам VI, а Лог і далей дапамагае манарху змагацца з заіканнем.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 109 кінаўзнагародамі і яшчэ 205 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2010 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2010 года Катэгорыя:Фільмы Аўстраліі 2010 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Аўстраліі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Фільмы Тома Хупера Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Польскай кінапрэміі «Арлы» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм