Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут» () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Гісторыя Харкаўскі політэхнічны інстытут - гэта першая тэхнічная ВНУ ва ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі і другі тэхналагічны інстытут імперыі. Рашэнне аб адкрыцці было прынята ў 1870-х гадах. Інстытут урачыста адкрыты 14 верасня 1885 года як практычны тэхналагічны інстытут з двума аддзяленнямі - механічным і хімічным, на якія прымалася ўсяго 125 чалавек. На момант адкрыцця ў інстытуце было 17 выкладчыкаў, 10 прафесараў і 7 ад'юнктаў. У 1898 годзе ўстанову ў сувязі з паглыбленнем тэарэтычнай адукацыі перайменавалі ў Тэхналагічны інстытут імператара Аляксандра ІІІ. У 1921 годзе пры інстытуце быў адкрыты першы ва Украіне працоўны факультэт. У 1923 годзе яму надалі імя У. І. Леніна. У 1929 годзе Харкаўскі тэхналагічны інстытут імя У. І. Леніна рэарганізаваны ў Харкаўскі політэхнічны інстытут імя Леніна. У красавіку 1994 года Кабінет Міністраў Украіны прысвоіў Харкаўскаму політэхнічнаму інстытуту статус дзяржаўнага політэхнічнага універсітэта. У 2000 годзе па загадзе прэзідэнта Украіны ВНУ атрымала статус нацыянальнай і стала называцца Нацыянальным тэхнічным ўніверсітэтам «Харкаўскі політэхнічны інстытут».
Структура Ваенны інстытут танкавых войскаў Інстытут энергетыкі, электронікі і электрамеханікі Інстытут механічнай інжынерыі і транспарту Інжынерна-фізічны інстытут Інстытут хімічных тэхналогій і інжынерыі Інстытут эканомікі, менеджменту і міжнароднага бізнесу Факультэт міжнароднай адукацыі Факультэт сацыяльна-гуманітарных тэхналогій Факультэт камп'ютарных навук і праграмнай інжынерыі Факультэт камп'ютарных і інфармацыйных тэхналогій Міжгаліновы інстытут паслядыпломнай адукацыі Цэнтр завочнага і дыстанцыйнага навучання Харкаўскі камп'ютарна-тэхналагічны прафесійны каледж Палтаўскі політэхнічны прафесійны каледж
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Авіяцыйныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Украіны