Партызанская брыгада імя М. А. Шчорса — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе партызанскага атрада імя М. А. Шчорса (створаны на аснове ініцыятыўнай групы А. П. Байкова, накіраванай ў жніўні 1942 года ў нямецкі тыл). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уваравіцкага, Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Рэчыцкага раёнаў. 23 лістапада 1943 года брыгада (905 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад партызанскі атрад імя М. А. Шчорса; партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь»; партызанскі атрад імя М. Ф. Гастэлы.

Камандаванне Камандзір Андрэй Пракопавіч Байкоў

Камісар Вячаслаў Васілевіч Юдзін

Начальнік штаба Раман Антонавіч Кавалёў

Гісторыя У маі — жніўні 1943 года партызаны правялі больш за 20 дыверсій на чыгуначных участках Гомель — Калінкавічы, Гомель — Жлобін. У жніўні і верасні 1943 года падарвалі больш за 310 рэек, 5 мастоў. Вясной і летам 1943 года разграмілі 7 паліцэйскіх участкаў, 2 валасныя ўправы, больш за 20 складоў, 16 прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы немцаў.

Памяць У 1968 годзе каля вёскі Смычок Буда-Кашалёўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла.

Літаратура

Спасылкі Бригада им. Н. А. Щорса

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе