Харкаўскі нацыянальны аўтамабільна-дарожны ўніверсітэт () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Гісторыя Сваю гісторыю Харкаўскі нацыянальны аўтамабільна-дарожны ўніверсітэт пачаў у ліпені 1930 года як Харкаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут, які пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 13 жніўня 1993 года па выніках дзяржаўнай акрэдытацыі прызнаны акрэдытаваным у поўным аб'ёме па IV ўзроўню і перайменаваны ў Харкаўскі дзяржаўны аўтамабільна-дарожны тэхнічны ўніверсітэт. 7 жніўня 2001 года ўказам Прэзідэнта Украіны ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага.

Факультэты Аўтамабільны Дарожна-будаўнічы Механічны Транспартных сістэм Кіравання і бізнесу Падрыхтоўкі замежных грамадзян

Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Харкаў Катэгорыя:Універсітэты Харкава Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава Катэгорыя:1930 год ва Украіне