Арган ( з — «інструмент, прылада») — клавішна-духавы музычны інструмент, самы вялікі музычны інструмент у свеце.
З прычыны свайго памеру, шырокага дыяпазону гукавых частот, багацця тэмбра і багаццем музычна-выканаўчае сродкаў, арган займае першае месца сярод усіх музычных інструментаў і па праве называецца «каралём інструментаў».
Арган складаецца з вялікай колькасці лабіяльных і язычковых труб розных памераў, пнеўматычнай сістэмы і кафедры кіравання з ручнымі і нажнымі клавіятурамі і прыладамі для іх сувязі, прыладамі для кіравання рэгістрамі і сілай гучання. Кожная з труб аргана дае гук пэўнага тэмбру. Групы труб аднаго тэмбру складаюць рэгістры.
Гісторыя Гісторыя інструмента пачалася ў Старажытнай Грэцыі ў III стагоддзі да н.э. з вынаходніцтва вадзянога аргана — гідраўласа. Механічны арган пазней у Візантыі і Заходняй Еўропе выкарыстоўваўся як свецкі інструмент, што падкрэслівала статус каралеўскіх і імператарскіх двароў. Ён стаў важнай часткай багаслужэнняў у хрысціянскай царкве, а ў эпоху Барока (XVII–XVIII стст.) ператварыўся ў самастойны канцэртны інструмент.
Арган на Беларусі З’яўленне аргана на тэрыторыі сучаснай Беларусі звязана з пашырэннем будаўніцтва касцёлаў у XV—XVI стст. Так, у 1586 г. у капліцы каралеўскага замка ў Гродне знаходзіўся зроблены, згодна з модай таго часу, «рэгал з флетам»Gołos, J. Polskie organy i muzyka organowa / Jerzy Gołos. — Warszawa: Instytut Wydawniczy Pax, 1972. — 511 s., s. tabl. — S. 42.. Апісання гэтага інструмента не захавалася, але, зыходзячы з даных пра аналагічныя інструменты, можна сцвярджаць, што гродзенскі рэгал меў адзін рэгістр пішчалак.
Згодна з інвентарамі, у 1565—1566 гг. у Брэсце сярод розных прафесій адзначана прафесія арганістаКопысский, З. Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. / З. Ю. Копысский; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Навука і тэхніка, 1966. — 225, с. — С. 77..
У XVII ст. тэрыторыя бытавання аргана на Беларусі значнап пашыраецца. У першай палове XVII ст. арган з’явіўся ў Нясвіжы (ускосна датуецца 1627 г.)Gołos, J. Polskie organy… — S. 338., Ружанах, у другой — у Пінску (ускосна датуецца 1679 г.), Паставах і ДрагічынеGołos, J. Polskie organy… — S. 345.. У гэтых гарадах працавалі добра падрыхтаваныя прафесійныя выканаўцы: слуцкі арганіст Андрэй Рагачоўскі, нясвіжскі — Ян Зубрыцкі, пінскі — Людвіг Лапчынскі, пастаўскі — Андрэй Жывіцкі, драгічынскі — Томаш ФалькоўскіMizgalski, J. Organiści i organmistrze polscy jako źródła rozprzestrzeniania się muzyki profesjonalnej na terenie Polski do końca XVIII wieku // Prace Naukowe Instytutu Muzykologii UW Prace Naukowe Instytutu Muzykologii UW. — 1961. — T. 1. — S. 104, 108.. Па даных М. Прывалава, адным з лепшых арганістаў XVII ст. быў Адам Маслікоўскі, які служыў пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III ВазыПрывалаў, М. Народныя музычныя інструменты Беларусі / Інстытут беларускай культуры, Даследчы інстытут для вывучэння мастацтва. — Мн.: Друкарня Інбелкульта, 1928. — 39 с. — С. 37..
У 1698 г. стольнік маскоўскага цара Пятра I П. Талстой, які праязджаў праз гэтыя гарады, у сваім дарожным дзённіку занатаваў: «Те Бернардынки при мне играли на органах на хорах и пели зело предивно». Таксама «зело предивно» ігралі яму манахіні ў Бенядзікцінскім касцёлеТолстой, П. А. Путевой дневник стольника П. А. Толстого // Русский архив. — 1888. — Кн. 1. — Вып. 2. — С. 177, 186.. У канцы XVII ст. якасны арган быў у Жыровічах, і лічыўся адным з лепшых, бо меў 80 рэгістраўElski, M. Kilka wspomnien z przeszłości muzycznej // Echo Muzyczne. — 1881. — № 22 — 23. — S..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі