Вуліца Блахіна (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (2-гі і 3-ці мікрараёны) і цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Ктатарава да вуліцы Калініна, пасля якой пераходзіць у вуліцу Камсамольскую. Працягласць вуліцы складае каля 1600 метраў.
Названа ў 1963 годзе ў гонар Пятра Блахіна — аднаго з першабудаўнікоў горада, перадавіка і актывіста, які памёр двума гадамі раней ва ўзросце 23 гадоў.
Па вуліцы пракладзены трамвайныя рэйкі, ёсць тры трамвайных прыпынка: «Тэхнікум», «Аўтавакзал» і «Універсітэт». Аўтобусныя маршруты: 5, 6, 10, 11, 15, 20, 21.
Сацыяльныя аб’екты Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт № 8 — аўтавакзал (архітэктар І. Каменскіх). Рынак і іншыя гандлёвыя аб’екты Паліклініка № 1 Дзіцячая паліклініка Друкарня Лазня Школа № 3
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка