Мікалай Карлавіч Сванідзэ (; ) — расійскі журналіст і грамадскі дзеяч, вядучы шэрагу праграм на расійскім тэлебачанні і радыё.
Біяграфія Быў названы ў гонар дзеда — партыйнага дзеяча УКП(б) Мікалая Самсонавіча Сванідзэ, далёкага сваяка першай жонкі Іосіфа Сталіна — Кацярыны Сванідзэ. Бабуля Мікалая Сванідзэ па бацькоўскай галіне — Цыля Ісакаўна Лускіна з 1916 г. была сябрам партыі бальшавікоў, працавала ў жаночым адзеле. Маці Мікалая Сванідзэ — А. А. Сванідзэ. Сам Мікалай Сванідзэ ў 2006 годзе зняўся ў тэлесерыяле «Жонка Сталіна» ў ролі Аляксея Сванідзэ, брата першай жонкі Сталіна.
Скончыў 56-ю маскоўскую спецыялізаваную школу з вывучэннем англійскай мовы. У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт МДУ па спецыяльнасці «Гісторык, выкладчык гісторыі з веданнем замежнай мовы».
З 2007 года ўзначальваў кафедру журналістыкі факультэта журналістыкі РДГУ, чытаў курсы лекцый «Інфармацыйна-аналітычная журналістыка», «Журналістыка вачыма журналіста».https://www.rsuh.ru/who_is_who/detail.php?ID=5257
Найбольш вядомы як аўтар серыі дакументальных фільмаў пад назвай «Гістарычныя хронікі», дзе распавядаў пра найбольш істотныя падзеі расійскай гісторыі.
Выказываўся ў падтрымку затрыманых журналістаў падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі.https://novychas.by/hramadstva/pozner-svanidze-sabczak-vjadomyja-rasijskija-me
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Журналісты Расіі