Масавыя забойствы ў Хагерэ Селам — масавыя забойствы ў снежні 2020 года, якія адбыліся ў эфіопскім горадзе Хагерэ-Селам і побач з ім, дзе загінулі 90 грамадзянскіх асоб. Як мяркуецца, адказнасць за злачынства ляжыць на арміі Эрытрэі. У Хагерэ-Селаме з 4 па 5 снежня былі забіты 60 мірных жыхароў. Згодна з Europe External Programme with Africa (EEPA), расстрэлы трактуюцца як помста эрытрэйцаў за паразу ў адным з баёў з мясцовымі паўстанцамі. 14 снежня ў суседнім паселішчы Адзі-Кайла эрытрэйцы пакаралі смерцю яшчэ 30 мірных жыхароў.

Зноскі

Катэгорыя:Снежань 2020 года Катэгорыя:Масавыя забойствы падчас Тыграйскага канфлікту Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Эфіопіі