Галоўпаштамп — гістарычны будынак у цэнтры Брэста, у якім месціцца адзяленне паштовай сувязі № 40. Адметнай рысай з’яўляецца тое, што будынак на працягу ўсяго свайго існавання не змяняў свайго прызначэння. Адзін з самых старых будынкаў у Брэсце.
Гісторыя У сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці, у 1840-х горад быў перанесены на ўсход. Адразу паўстала пытанне пра будаўніцтва паштовай станцыі. Тагачасныя паштовыя станцыі мелі шэраг функцый — гасцініца, рэстаран, невялікая канюшня. Месца для будаўніцтва было абрана невыпадкова, бо тут праходзіла яшчэ раней пракладзеная дарога на усход, з якой і пачалася сетка гарадскіх вуліц. Побач быў пабудаваны будынак казначэйства. Пазней, у сярэдзіне 1860-х, насупраць паштовай станцыі паўстаў Свята-Сімяонаўскі сабор, такім чынам утварыў даволі шырокую плошчу.
У канцы XIX стагоддзя паштовая станцыя называлася паштова-тэлеграфнай канторай.
Пры адступленні расійскай імператарскай арміі гэта адзін з нешматлікіх будынкаў, які не быў зруйнаваны.
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Праспект Машэрава (Брэст) Катэгорыя:Паштовыя станцыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Брэсце