Андрэ ле Брун (Лебрэн) (; , — , Вільня) — прыдворны скульптар польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Біяграфія
Франка-фламандскага паходжання. Вучань Жана-Батыста Пігаля. У 1755 годзе выйграў Гран-пры французскай Акадэміі жывапісу і скульптуры.
З 1759 года навучаўся у Французскай акадэміі ў Рыме, таксама стаў чальцом рымскай акадэміі святога Лукі. Яго стыль сфармаваўся пад уплывам рымскага барока. Быў адным з дызайнераў версальскага парка.
У 1768 годзе, дзякуючы садзейнічанню мадам Марыі Тэрэзы Жафрэн, стаў прыдворным мастаком караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768—1795 гадах меў тытул «першага скульптара» караля і кіраваў скульптурнай майстэрняй у Каралеўскім замку ў Варшаве.
Будучы ў Польшчы быў схільны да класіцызму. Пасля адрачэння караля пераехаў з ім у ГроднаStanisław August, ostatni król Polski. Warszawa: Zamek Krolewski, 2011. S. 193., а потым у Пецярбург, у надзеі на пазіцыю прыдворнага скульптара пры імператарскім двары.
Акрамя Рэчы Поспалітай, у 1795—1803 гадах плённа працаваў у Санкт-Пецярбургу.
З 1803 года ў якасці прафесара працаваў на кафедры скульптуры і работы па каменю ў імператарскім Віленскім універсітэце.
Андрэ Жан ле Брун памёр у Вільні ў 1811 году.«LEBRUN André Jean» (in French). Louvre. Retrieved 2014-07-02.
Выбраныя працы
Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей
У экспазіцыі Новага замку знаходзіцца бюст польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выраблены ў 1784 годзе для дамініканскага касцёла ў ГроднаКамісарук С. М. Фрагменты «станіславоваўскага класіцызму» ў мастацкай культуры Гродна // Актуальные проблемы мировой художественной культуры. Гродно: ГрГУ, 2015. С. 113—118..
Іншыя працы:
Некалькі статуй для рымскай тытулярный царквы Сан-Карло-аль-Корсы (уключаючы статую Юдыф) бюст графа Кірылы Разумоўскага (Траццякоўская галерэя, 1766) бюст Папы Рымскага Клімента XIII (1768) бюст Марыя Фёдораўны, жонкі Паўла I бюст гетмана Стэфана Чарнецкага У Луўры маюцца тры работы Ле Бруна
Тры танцуючых маладых жанчыны, адзетых у антычным стылі Алегарычная кампазіцыя Афіны Нептун з трохзубам у багата упрыгожаным медальёне У Каралеўскім замку ў Варшаве
рад дэкаратыўных скульптур, у тым ліку, алегорыі Справядлівасці і Міру, якія падтрымліваюць шчыт з гербом Рэчы Паспалітай, у Мармуровым зале палаца (1771) рад дэкаратыўных скульптур Вялікага зала (у суаўтарстве з Якубам Манальдзі), у тым ліку, статуі Апалона і Мінервы (каля 1778 года) статуя Славы і большасць адлітых у бронзе (13) бюстаў праслаўленых палякаў у Рыцарскім зале.
Таксама: скульптуры «Танцуючыя сатыры» і «Вакханка» у Лазенках (створаны ў час знаходжання Ле Бруна у Італіі) Чатыры атланты, якія падтрымліваюць балкон над уваходам у Палац Тышкевічаў (Варшава). праект помніка Яну III Собескаму ў Варшаве (выканаў скульптар Ф. Пинк, 1788) у Лазенках і інш.
Заўвагі
Літаратура
Katarzyna Mikocka-Rachubowa. Andre Le Brun pierwszy rzeźbiarz krola Stanisława Augusta. 2 t. Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2010. Wielka Encyklopedia PWN. Tom 15. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2003, s. 395. ISBN 83-01-13794-0. Władysław Leśniewski: Historia sztuki polskiej (tom III). Kraków: Wydawnictwo Literackie Kraków, 1965, s. 82. Artur Badach: Zamek Królewski w Warszawie. Fundacja Zbiorów im. Ciechanowieckich. Fundacja Teresy Sahakian. Rzeźba. Katalog zbiorów. Warszawa: Zamek Królewski w Warszawie, 2011, s. 24. ISBN 978-83-7022-187-4. Encyklopedia Warszawy. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1994, s. 411. ISBN 83-01-08836-2.
Катэгорыя:Скульптары барока