Заводскі праезд (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Камсамольскай, перасякаючы вуліцу Маладзёжную. Працягласць вуліцы складае каля 1300 метраў, шырыня — па адной паласе ў кожны бок. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. Назва вуліцы паходзіць ад завода «Вымяральнік». Фактычна праезд аддзяляе тэрыторыю самога завода ад аднайменнага лесапарку.
Сацыяльныя абъекты Паліклініка № 4
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка