Вуліца Гено́ва (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (9-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Маладзёжнай. Працягласць вуліцы складае каля 400 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 2010-х гадах. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная і цагляная з пераменнай этажнасцю да 10 паверхаў. Актыўнае будаўніцтва новых шматкватэрных жылых дамоў на гэтай вуліцы працягваецца і сёння. Названая ў гонар беларускага трэнера, заснавальніка наваполацкай школы водналыжнага спорту Мікалая Гено́ва.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Крыніцы
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка