Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) — палітычная партыя Беларусі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Створана 5 лютага 1994 года на аснове былога беларускага аддзялення Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза Уладзіміра Жырыноўскага. 24 лютага 1994 года ЛДП была афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівае дружалюбныя адносіны з расійскай партыяй ЛДПР.
Дэ-факта ЛДП не ёсць ліберальна-дэмакратычнай паводле ідэалогіі. Ацэнкі яе ідэалогіі вельмі адрозніваюцца — папулізм, панславянства, этатызм. Пэўны час партыя на словах выяўляла ўяўную апазіцыйнасць да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, хоць палітычныя эксперты называлі яе марыянеткавай партыяй, пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ЛДПБ цалкам падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.
Гісторыя На прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. падтрымлівала Вячаслава Кебіча.
На парламенцкіх выбарах 1995 г. ЛДПБ не змагло здабыць ніводнага мандата. Большасць кандыдатаў займалі па сваіх акругах апошнія месцы. Менавіта таму частка кіраўніцтва пайшла на змену кіраўніка. 30 верасня 1995 г. на IV-м пазачарговым з’ездзе ЛДП старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі быў абраны Сяргей Васілевіч Гайдукевіч. Партыя адразу дыстанцыявалася ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі, адышла ад ідэй панславізму і стала выступаць за рыначную эканоміку з мінімальным дзяржаўным рэгуляваннем. У 2000 г. ЛДПБ брала ўдзел ва Усебеларускім з’ездзе за незалежнасць, арганізаваны Р. Гарэцкім, Г. Бураўкіным і Р. Барадуліным.
У сакавіку 1999 г. VI з’езд ЛДП прымае новую Праграму, якая абвясціла, што ЛДП — палітычная партыя ліберальна-дэмакратычнага кірунку, асноўнай задачай якой з’яўляецца пабудова незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы з эканомікай, якая эфектыўна спалучае дзяржаўную ўласнасць з прыярытэтам прыватнай. Падчас выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 1999 г., у сакавіку, ЛДПБ заявіла аб зняцці сваіх кандыдатаў. Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, зрабіў спробу прыняць удзел у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 г., вынікі якіх, не былі агучаны.
Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. на якіх за яго прагаласавала 2,48 % (153 199 чал.) ад усёй колькасці выбарцаў. Падчас выбарчай кампаніі БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка.
На парламенцкіх выбарах 2000 г. у Палату прадстаўнікоў II-га склікання ад ЛДПБ прайшоў толькі адзін прадстаўнік, А. Ваганаў, які атрымаў перамогу толькі ў другім туры. На мясцовых выбарах 2003 г. ад ЛДПБ дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў сталі толькі 5 кандыдатаў.
На парламенцкіх выбарах 2004 г. у Палату прадстаўнікоў III-га склікання, ЛДПБ вылучыла 107 кандыдатаў у дэпутаты, з якіх былі зарэгістраваны 38. Аднак, з 38 кандыдатаў, прайсці ў парламент змог толькі старшыня партыі С. Гайдукевіч.
У 2019 годзе старшынёй партыі быў абраны сын Сяргея Гайдукевіча — Алег Гайдукевіч.
Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыні Васіль Крывенка (1994—1995) Сяргей Гайдукевіч (1995—2019) Алег Гайдукевіч (з 2019)
Удзел у выбарах
Парламенцкія выбары Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- 1995 1 2000 2004 2008 2012 −1 2016 +1 2019
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- 1995 1999 2003 2007 2010 2014
Спасылкі Афіцыйны сайт ЛДПБ
Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі