Паліміраўская вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы (т.зв. пасёлак «Паліміраўскі») на поўдзень ад 8-га мікрараёна. Цягнецца з поўначы на поўдзень ад скрыжавання вуліцы Маладзёжнай і вуліцы Палявой да вуліцы Падворнай, перасякаючы вуліцы Залюхаўскую, Сасноўку і Дручанскую ўздоўж вуліцы Траецкай. Працягласць вуліцы складае каля 900 метраў.

Узнікла ў 1990-х — пачатку 2000-х гадоў у выніку актыўнага будаўніцтва заводам «Палімір» для сваіх супрацоўнікаў двухпавярховых блакаваных панэльных дамоў сядзібнага тыпу на дзве сям’і. Дамы мелі люстэркавае планаванне і ўваходы з процілеглых бакоў дома. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Зноскі

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка