«Клеапатра» — каляровы гістарычны мастацкі фільм 1963 года, драма рэжысёра Джозефа Манкевіча. Сцэнарый заснаваны на кнізе Карла Марыа Франдэра і гістарычных апавяданнях Плутарха, Светонія і Апіяна. Здымкі пачаліся 30 верасня 1960 года і скончыліся 24 ліпеня 1962 года. Баявыя сцэны здымаліся ў перыяд з лютага па сакавік 1963 года. Гэта самая дарагая версія гісторыі егіпецкай царыцы Клеапатры. Бурны раман Элізабэт Тэйлар з Рычардам Бёртанам, які сыграў Марка Антонія, пачаўся на здымачнай пляцоўцы, і яны пажаніліся ў 1964 годзе.

Катэгорыя:Фільмы 20th Century Fox Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША