ABBA — шведскі музычны квартэт, які названы па першых літарах імёнаў выканаўцаў (Agnetha, Björn, Benny, Anni-Frid). Створаны ў 1972. З’яўляецца адным з найбольш паспяховых калектываў за ўсю гісторыю папулярнай музыкі. Самая вядомая група, створаная ў Скандынавіі. Квартэт займаў першыя месцы ў сусветных чартах з сярэдзіны 1970-х да пачатку 1980-х гадоў. Яны засталіся ў плэй-лістах радыёстанцый, і іх альбомы працягваюць прадавацца па сённяшні дзень. Запісы групы па ўсім свеце былі прададзеныя тыражом больш за 350 мільёнаў.

Яны былі першымі прадстаўнікамі кантынентальнай Еўропы, хто заваяваў першыя месцы ў чартах ўсіх вядучых англамоўных краін (ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Ірландыя, Аўстралія і Новая Зеландыя).

Група ABBA ўключана ў Залу славы рок-н-ролу 15 сакавіка 2010 года.

Салісты

Агнэта Фэльтскуг () Б’ёрн Крысціян Ульвэус () Бэні Андэрсан () Анні-Фрыд Люнгстад ()

Дыскаграфія

 — Ring Ring  — Waterloo  — ABBA  — Greatest Hits (зборная пласцінка)  — Arrival  — The Album  — Greatest Hits Vol. 2 (зборнік)  — Voulez-Vous  — Gracias Por La Música (зборнік на іспанскай мове)  — Super Trouper  — The Visitors (гэта быў першы ў свеце камерцыйны Audio CD)  — The Singles: The First Ten Years (зборная пласцінка на двух дысках)  — ABBA Live (канцертны альбом)  — ABBA Gold: Greatest Hits (зборнік)  — ABBA Oro: Grandes Éxitos (зборнік на іспанскай мове)  — More ABBA Gold: More ABBA Hits (зборны кампакт-дыск)  — Mas Oro — Mas Exitos (зборнік на іспанскай мове)  — Thank You for the Music (кніжка-каробка з 4 кампакт-дыскаў)  — Singles Collection 1972—1982 (каробка з 27 кампакт-сінглаў)  — Oro/Grandes Exitos (зборнік на іспанскай мове)  — The Definitive Collection (зборнік на 2 кампакт-дысках)  — The Complete Studio Recordings (каробка з 9 кампакт-дыскаў і 2 відэадыскаў)  — The Albums (каробка з 9 кампакт-дыскаў: 8 студыйных альбомаў з арыгінальным трэк-лістом + 1 дыск з бонусамі)  — Voyage

Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1972 годзе Катэгорыя:Поп-гурты Швецыі Катэгорыя:Выканаўцы Atlantic Records Катэгорыя:Выканаўцы Epic Records