Польская па́ртыя () — палітычная партыя Германскай імперыі і вольнага горада Данцыга. Прадстаўляла інтарэсы польскай меншасці ў Германіі, была самай буйной партыяй этнічных меншасцейVincent E McHale. Political parties of Europe. Greenwood Press, 1983. .
Гісторыя Партыя вяла свой пачатак з нацыянальных аб’яднанняў, якія былі створаныя падчас рэвалюцыі 1848 года, але фармальна яна была створана, калі ў 1871 годзе быў абраны першы Рэйхстаг. Партыя атрымала 13 месцаў на выбарах, гэта была найменшая колькасць месцаў у Рэйхстагу да Першай сусветнай вайны. Найлепшыя паказчыкі былі на выбарах у 1907 годзе, калі партыя атрымала 20 месцаў.
Пасля вайны і перадачы тэрыторый, дзе дамінавалі палякі, да новастворанай Польшчы партыя спыніла сваё існаванне.
Ідэалогія Партыя выступіла супраць палітыкі ўрада па германізацыі і секулярызацыі, імкнучыся абараніць правы палякаў, якія пражывалі ў Германскай імперыі. Партыя звычайна саюзнічала з партыяй Цэнтра і іншымі партыямі меншасцей.
Літаратура Kola Polskie — Polnische Fraktionen im preußischen Landtag und im Reichstag 1849—1918. In: Dieter Fricke u. a. (Hrsg.): Lexikon zur Parteiengeschichte. Die bürgerlichen und kleinbürgerlichen Parteien und Verbände in Deutschland (1789—1945), Bd. 3, Leipzig 1985, 258—267. Albert S. Kotowski: Zwischen Staatsräson und Vaterlandsliebe: Die polnische Fraktion im Deutschen Reichstag 1871—1918. Düsseldorf, 2007
Спасылкі Hartwin Spenkuch: Rezension zu Albert S. Kotowski: Zwischen Staatsräson und Vaterlandsliebe. Die Polnische Fraktion im Deutschen Reichstag 1817—1918. Eligiusz Janus: Ludwig Windthorst aus polnischer Sicht. Eine Bestandsaufnahme.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Германскай імперыі Катэгорыя:Партыі, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасці