Валатава́ — жылы масіў у Гомелі, размешчаны на поўнач ад былой вёскі Валатава. На поўнач знаходзіцца прыпыначны пункт Валатава.
Гісторыя
Праект забудовы жылога масіва распрацаваны ў 1970-я гады і прадугледжваў упершыню ў рэспубліцы будаўніцтва на поймавай тэрыторыі ракі Сож, паднятай метадам гідранамыву да незатапляльных адзнак са стварэннем азёр і каналаў. У 1984 годзе скончана забудова мікрараёнаў № 11 і 12 (праект 1980; арх. А. М. Лебедзеў у сааўтарстве), станам на 19990 год будаваўся мікрараён № 13 (мікрараён № 14 у граніцах вуліц Крупскай, Свірыдава, Агарэнкі, Каменшчыкава рэалізаваны не быў), былі запраектаваны мікрараёны № 20 і 21, намыта пляцоўка для будаўніцтва чатырох мікрараёнаў у паўднёвай частцы масіва. Пражывала каля 30 тыс. жыхароў.
Рашэннем Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 4 верасня 2012 г. № 158 мікрараёны № 11, 12 і 13 афіцыйна атрымалі назву «Валатава», а мікрараёны № 20 і 21 — «Клёнкаўскі».
Асноўныя вуліцы Асноўныя вуліцы: Алімпійская, Петруся Броўкі, Свірыдава, Агарэнкі.
Забудова Забудаваны пераважна 5-, 9-павярховымі дамамі. Недалёка ад комплексаў жылых дамоў размешчаны гандлёвыя прадпрыемствы (універсам «Бранскі», крама «Трыкатаж. Гаставары. Галантарэя. Касметыка» і інш.), Дом дзіцяці, гарадскі аддзел аховы здароўя, дзіцячыя сады, школы, установы, медыцынскага і культурна-бытавога абслугоўвання (станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, гарадская бібліятэка № 2 імя І. П. Мележа, відэасалон «Валатава» і інш).
Вядомыя асобы
Сярога — рэп-выканавецСерега с нашего двора // Правда Гомель. Новостной портал. — 24.01.2008.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чыгуначны раён (Гомель) Катэгорыя:Жылыя раёны Гомеля