Прудок (, ) — жылы масіў у паўночна-ўсходняй частцы Гомеля, адміністрацыйна прыналежыць да Чыгуначнага раёнаГомель. План города. Гомельский район. Карта [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018.. У межах Гомеля з 1957 года, да гэтага — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці.
Гісторыя
Час узнікнення
Час узнікнення Прудка як вёскі традыцыйна звязваецца з першай чвэрцю XVIII ст.Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 198—199.. Аднак канкрэтная гістарычная крыніца з указаннем на час пабудовы ці першай пісьмовай згадкі Прудка ў краязнаўчай літаратуры не называецца. Верагодна, што падставай для такога датавання маглі стаць непадмацаваныя крыніцамі звесткі Л. Вінаградава аб пажары 1738 г., якім была знішчана прудкоўская царкваВиноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. — Гомель: КИПУП «Сож», 2005. — С. 22.. З раёнам будучага Прудка, як дапускаў А. Макушнікаў, магло быць звязана ўрочышча Воласкава, дзе станам на 1681 г. знаходзілася адно з ворных палёў гомельскага замкаМакушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : Барк, 2018. — С. 167..
Версіі паходжання назвы
Згодна з пашыраным меркаваннем назва «Прудок» магла ўзнікнуць ад рускага слова «пруд», г.зн. сажалка, стаў. Прыхільнікі гэтай версіі лічаць, што тапонім «Прудок» не мог быць уласцівы паселішчам з перавагай карэннага беларускае насельніцтва. Таму заснаванне вёскі Прудок пад Гомелем яны звязваюць з рускімі перасяленцамі-стараверамі, якія, шукаючы магчымасці вольна адпраўляць набажэнствы, уцякалі з Расіі ў Вялікае Княства Літоўскае. Аднак гістарычных ці фальклорных сведчанняў нейкай прыкметнай прысутнасці тут старавераў на сёння няма. Л. Вінаградаў згадваў прудкоўскую царкву ў кантэксце ўціску праваслаўя каталікамі, г.зн. царкава была праваслаўнай.
Іншая версія грунтуецца на разглядзе слова «пруд» як арганічнага для беларускіх гаворак, яе прыхільнікі паказваюць наяўнасць тапонімаў з адпаведнай асновай у розных кутках Беларусі: Прудок, Пруды, Прудкі, Прудзец, Прудзішча, Прудцы, Прудаўё. У беларускіх гаворках слова «пруд» мела значэнні «плаціна на рэчцы і млын пры ёй; штучнае возера, ставок», «вятрак», «курган, высокае месца, якое агібаецца ракой»Яшкін, І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы : тапаграфія, гідралогія : слоўнік / І. Я. Яшкін. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1971. — С. 153.. У помніках старабеларускай мовы панецце «прудъ» фіксуецца са значэннямі «стаў, сажалка» і «хуткая плынь», апошняе можа суадносіцца са словам «прудко» у значэнні — «хутка, жвава, шпарка»Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 29. Пристрастный—ракъ. / Склад. І. У. Будзько [і інш.]; пад. рэд. А. М. Булыкі. — Мінск : Беларуская навука, 2009. — С. 299—300, 296—297.. Знаходжанне часткі сучаснага Прудка на ўзвышшах (напр., вул. Нагорная), гістарычныя сведчанні аб працяканні праз вёску Прудок рэчкіВоенно-статистическое обозрение Российской империи / издаваемое по Высочайшему повелению при 1-м отделении Департамента Генерального штаба [трудами офицеров Генерального штаба]. Т. 8, ч. 3 : Могилевская губерния / [по рекогносцировкам и материалам, собранным на месте, составлял Генерального штаба капитан Черницкий]. — Санкт-Петербург : В типографии Департамента Генерального штаба, 1848. — Отд. 2. — С. 30., гіпатэтычная наяўнасць там млына ў XVIII ст. даюць падставы лічыць версію, што выводзіць назву «Прудок» з беларускіх гаворак найбольш праўдападобнай.
Версія аб узнікненні назвы паселішча ў сувязі з блізкім суседствам Валатаўскога возера (цяпер — паміж Валатавой, Клёнкаўскім, Старой Валатавой, Мельнікавым Лугам і Прудком) не вытрымлівае крытыкі, бо гэты вадаём з’явіўся толькі ў 1970-я гг. як вынік чалавечай дзейнасці, выкліканай патрэбамі здабачы пяску для стварэння гідранамыўнай падушкі пад будаўніцтва мікрараёнаў і асушэння Бурага балотаСтроительная летопись города : [научно-популярное издание] / в вып. дан. авт.: Б. М. Захарин, Ю. Э. Глушаков, А. В. Коноваленко, А. А. Чачин; ред. кол.: В. И. Пилипец и др. ; фото М. А. Амелиной и др. — Гомель : Вечерний Гомель-Медиа, 2011. — С. 187.. Не менш беспадстаўным выглядае і меркаванне, што з’яўленне назвы «Прудок» магло быць абумоўлена ўладкаваннем тут «маляўнічага саду з сажалкамі» («живописного сада с прудами») ў часы І. Ф. Паскевіча, г.зн. сярэдзіне ХІХ ст. — назва існавала яшчэ ў XVIII ст.
Рэч Паспалітая і Расійская імперыя Адсутнасць згадак Прудка ў спісах вёсак Гомельскага староства 1738, 1765 і 1771 гадоў указвае на яго знаходжанне па-за межамі азначанага дзяржаўнага ўладання. Ускосныя звесткі «отграничений» (вызначэння меж) «Адказной кнігі на Гомельскі маёнтак» 1776 г. даюць падставу меркаваць, што землямі, на якіх знаходзіўся Прудок, былі тады сярод «грунтов шляхтича Красинского»З «Адказной кнігі на Гомельскі маёнтак П. А. Румянцава» 1776 г. // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я — Мінск : БЕЛТА, 1998. — С. 127.. Згодна з «Ведамасцю аб дваранах Магілёўскай губерні» 1777 г. Прудок належаў Багуславу Корвін-Красінскаму, а яго насельніцтва («число головъ») складала 149 чалавек — 140 хрысціянскага і 9 іўдзейскага веравызнанняВедомость о дворянах Могилевской губернии, 1777 г. — Аб. 108.. Па ўсім відаць, ад імя ўладальніка прудкоўскі фальварак атрымаў назвы «Багуслаўскі», «Багуслаўск», якія захоўваліся ў ХІХ ст.
На «Генеральным плане Беліцкага павета» 1784 г. Прудок пазначаны як сяло (у арыгінале — «С: Прудокъ») на рэчцы СтрупіцаГенеральный план Белицкого уезда / Генеральное межевание Могилевской губернии 1784 г. (у «Адказной кнізе» 1776 г. названая таксама «протовиною»). Знаходжанне населенага пункта ў статусе сяла азначала наяўнасць там царквы. «Планы дач генеральнага межавання» таго часу дазваляюць удакладніць, што Прудок (у арыгінале — «Прудки») прынамсі з лістапада 1783 г. з’яўляўся «сяльцом» графа П. А. Румянцава-ЗадунайскагаПланы дач генерального и специального межевания, 1746—1917 гг. (коллекция). / Опись 233. Часть 1. Губерния, уезд: Могилевская; Белицкий..
У пачатку 1812 г. Прудок значыўся ў раскладзе кватэр 7-й пяхотнай дывізіі сярод «селений» для кватаравання 5-й мушкецёрскай роты. У ім было на той час 25 двароўОтечественная война 1812 года : Отд. 1 : Переписка русских правительственных лиц и учреждений : [В 22 кн.]. — Санкт-Петербург : Воен.-учен. ком. Гл. штаба, 1900-1914. Т. 8 : Подготовка к войне в 1812 г. : (Январь месяц). —1907. — С. 128..
Станам на 1833 і 1834 гады Прудок разам з іншымі сельскімі паселішчамі — Пакалюбічы, Лапацін, Валатава, Плёсы і Зялёныя Лукі — належаў да Багуслаўскага фальварка Багуслаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка С. П. РумянцаваСа справаздачы аканома Гомельскага маёнтка г. Румянцава // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Гомеля. У 2 кн. Кн. 1-я — Мінск : БЕЛТА, 1998. — С. 135.Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Акадэмія навук БССР, Інстытут гісторыі. Т. 2 : (1772—1903 гг.) / пад рэд. Н. М. Нікольскага, Д. А. Дудкова, І. Ф. Лочмеля. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1940. — С. 96.. На 1 студзеня 1833 г. за Прудком значылася 166 рэвізскіх душ, а паселішча мела статус вёскі («Дер. Прудок»). Рэчка Струпіца ў 1848 г. характарызавалася як невялікая ручаіна, што прабягала праз Прудок, утварыўшыся з рукава Кабылінага балота, улетку гэтая ручаіна перасыхала. Мясцовасці між Прудком і Пакалюбічамі, Прудком і Гомелем вызначаліся расійскімі ваеннымі ведамаствамі як прыдатныя для размяшчэння па адной пяхотнай дывізіі з артылерыяй адпаведнаВоенно-статистическое обозрение Российской империи / издаваемое по Высочайшему повелению при 1-м отделении Департамента Генерального штаба [трудами офицеров Генерального штаба]. Т. 8, ч. 3 : Могилевская губерния / [по рекогносцировкам и материалам, собранным на месте, составлял Генерального штаба капитан Черницкий]. — Санкт-Петербург : В типографии Департамента Генерального штаба, 1848. — Отд. 2. — С. 26..
У сярэдзіне XIX ст. у вёсцы знаходзіўся сядзіба аканома князя І. Ф. Паскевіча. Разбіты тут сад з сажалкамі лічыўся ўзорным у Расіі і нават у Еўропе. Сучаснікі называлі Прудок «райскім кутком» абсяжнага гомельскага маёнтка. Ваенны дзеяч Іван Цімчанка-Рубан, які ў 1835 г. пабываў у Беліцы, Гомелі і, па ўсім відаць, у Прудку, згадваў у сваіх мемуарахТимченко-Рубан, И. Из воспоминаний о прожитом // Исторический вестник. — 1890. — Июнь. — Т. 40. — С. 629.: Не ведаю, наколькі гэта дакладна, але былы аканом графа, нейкі Ступак, расказваў нам, што Паскевіч так быў усцешаны таннасцю пакупкі, што падарыў свайму ад’ютанту Мельнікаву, упаўнаважанаму ім здзейсніць прыгонны акт, дзвесце тысяч рублёў асігнацыямі.
Разам з маёнткам перайшлі ў рукі Паскевіча не толькі велізарныя запасы збожжа, але і ўсе каштоўнасці, якія толькі захоўваліся ў «Прудку». Гэта, большай часткай, былі падарункі замежных двароў.
Арганізацыя працы ў прудкоўскім фальварку высока ацэньвалася ў аглядзе маёнткаў Магілёўскай губерні на старонках «Могилевских губернских ведомостей» (1849 г.). Падкрэслівалася адпаведнасць грунту і клімату для вырошчвання цукровых буракоў. Аглядальнік адзначыў наяўнасць у фальварку старанна дагледжанай «цірольскай жывёлы», розных «незвычайных ў тутэйшым краі» земляробчых прылад, «францістага варшаўскага вырабу» сельскіх павозак (фур) на чатырох коней, а таксама перадаў словы аўчара немца — «вельмі дасведчанага і адданага сваёй справе чалавека», які служыў у фальварку — пра натуральныя (прыродныя) выгоды мясцовасці для заняткаў тут авечкагадоўляй «без усялякага травасеяння, нават без стварэння штучных выганаў»Целлинский В. Обозрение некоторых имений Могилевской губернии // Могилевские губернские ведомости. Отд. второй. Часть неоф. — 1849. — № 5. — С. 80—81. У публікацыі мясцовасць памылкова пададзена як «Запруддзі» («Запрудьи»)..
Перавод сялян Прудка («Прутка») (поруч з жыхарамі шэрагу іншых вёсак) на аброк абумоўліваўся асобным пунктам распараджэння Ф. І. Паскевіча ад 9 кастрычніка 1856 г.: сяляне павінны былі абавязацца сеяць прынамсі на трэцяй частцы сваіх агародаў цукровыя буракі «з тым, што за кожную чвэрць цукровых буракоў вагой у 11 пуд. будзе выдавацца з Гомельскага цукровага завода па 90 кап. срэбрам». Сялянам, што паабяцалі б гэтую ўмову выканаць, а ў выніку парушылі б абяцанне, пагражаў перавод на паншчыну з 1 ліпеня 1857 г. без права вяртання на аброк цягам паўгоддзяБелоруссия в эпоху феодализма / Академия наук БССР, Институт истории, Архивное управление МВД БССР. Т. 3 : Воссоединение Белоруссии с Россией и ее экономическое развитие в конце XVIII ― первой половине XIX века (1772―1860) / [составители: В. В. Чепко, В. В. Шатилло. — 1961. — С. 322..
Падчас жніва 1861 г. у Прудку выкарыстоўвалася не толькі ручная, але і машынная праца — працавалі жняяркі «Wood»Виленский вестник. — 1861. — 29 августа. — С. 8 (668)..
У 1866 г. жыхар Прудка Іван Захараў Перакладаў быў адным з падпісантаў адрасаванай расійскаму імператару Аляксандру II скрагі сялян Пакалюбіцкай воласці на ўціск і «тыранства» з боку «бывшего помещика» Ф. І. Паскевіча. Падача скрагі разглядалася мясцовымі ўладамі як сялянскае хваляванне з падбухторваннем да бунту, але ў выніку судовага разбіральніцтва 1870 г. большасць падпісантаў (у т.л. І. Перакладава), прызналі невінаватайГісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Акадэмія навук БССР, Інстытут гісторыі. Т. 2 : (1772—1903 гг.) / пад рэд. Н. М. Нікольскага, Д. А. Дудкова, І. Ф. Лочмеля. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1940. — С. 785—787..