Рэдакцыйна-выдавецкі корпус газеты «Гродзенская праўда» — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Антонава, 25. Пабудаваны ў 1985 годзе па праекце архітэктара Л. Вільчко.
Архітэктура Запраектаваны ў комплексе з раней пабудаванымі будынкамі друкарні і звязаны з імі крытым пераходам. Будынак 4-павярховы, цагляны, галоўным фасадам арыентаваны на вул. Антонава. У аснове кампазіцыі — спалучэнне выступаючага лесвічна-ліфтавага аб’ёму з працяглым фасадам. Для аздаблення фасадаў выкарыстана непаліваная керамічная плітка.
Літаратура
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гродна Катэгорыя:1985 год у Гродне Катэгорыя:Вуліца Антонава (Гродна) Катэгорыя:Гродзенская праўда Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Людмілы Вільчко