BYPOL — ініцыятыва, створаная былымі супрацоўнікамі міліцыі, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Аб’яднанне вядзе YouTube- і Telegram-каналы, у якіх публікуе відэа, звязаныя з сілавікамі Беларусі.

Ініцыятыва выступае супраць палітыкі А. Лукашэнкі, а таксама не прызнае яго легітымным прэзідэнтам. Удзельнікі BYPOL лічаць абраным прэзідэнтам Святлану Ціханоўскую«Ёсць супрацоўнікі АМАПу, якія звярталіся да нас». Былы беларускі следчы — пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў..

Перадумовы 9 жніўня ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Як мяркуецца, вынікі былі сфальсіфікаваны. У ходзе сутыкненняў міліцыя ўжыла слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, вадамёты і гумавыя кулі. Некаторыя супрацоўнікі праваахоўных органаў былі не згодныя з жорсткай палітыкай, з прычыны чаго сышлі ў адстаўку.

Гісторыя 20 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з былымі супрацоўнікамі сілавых структур. На гэтай сустрэчы прысутнічалі капітан юстыцыі , маёр юстыцыі Ігар Лабан, старшы лейтэнант міліцыі Мацвей Купрэйчык, лейтэнант міліцыі Уладзімір Жыгар. На гэтай сустрэчы яны заявілі аб намеры стварыць прафсаюз сілавых структур. Святлана Ціханоўская падтрымала стварэнне ініцыятывы і прапанавала «правесці асобную закрытую сустрэчу па пытанні пераходу супрацоўнікаў сілавых структур на бок беларускага народа»Афіцэры расказалі Ціханоўскай пра намер стварыць прафсаюз сілавікоў .

Канал на YouTube быў створаны 3 лістапада 2020 года.

22 красавіка 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў тэлеграм-канал «BYPOL» экстрэмісцкім. У выніку распаўсюджванне інфармацыі з гэтага канала цягне адміністрацыйную адказнасць. 12 студзеня 2022 года той жа суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў і іншыя інтэрнэт-рэсурсы ініцыятывы.

У лістападзе 2021 года МУС прызнала BYPOL экстрэмісцкім фарміраваннем. Стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам.

У жніўні 2022 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў ініцыятыву тэрарыстычнай.

У лютым 2023 года арганізацыя ўзяла на сябе адказнасць за атаку на расійскі ваенны самалёт у Мачулішчах.

15 лютага 2024 года шасцярым заснавальнікам BYPOL завочна прызначылі буйныя турэмныя тэрміны.

Публікацыі Самай першай публікацыяй на YouTube-канале ініцыятывы стаў зварот курсанта 4 курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслава Бацяна. У ім ён на фоне бел-чырвона-белага сцяга распавёў пра сваё звальненне. Ён звярнуўся да курсантаў Акадэміі МУС і заклікаў іх кінуць вучобу і «стаць на бок народа». Ён распавёў, як бачыў ўкід бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання«Я стаў сведкам злачынства». Курсант Акадэміі міліцыі зявіў аб фальсіфікацыі выбараў .

Пасля на канале з’явіліся два роліка з назвай «„Херои“ в балаклавах». У першай частцы пратэстоўцаў жорстка запіхваюць у аўтазак, некаторых б’юць. Усіх ставяць на калені на падлозе фургона. Па дарозе сілавікі здзекліва распытваюць затрыманых і вывучаюць змест іх смартфонаў, асабліва падпіскі ў мэсэнджары Telegram. У другой частцы паказваюцца кадры з адной з акцый пратэсту ў МінскуУ сеціва трапілі відэа, якія былі зняты сілавікамі ў Мінску, REFORM.by (27 лістапада 2020).

2 снежня ініцыятыва апублікавала відэа сустрэчы Лукашэнкі з супрацоўнікамі АМАПа. На відэа адлюстраваны падзеі «маршу новай Беларусі», які адбыўся 23 жніўня. У той дзень А. Р. Лукашэнка з атрадам АМАП, сынам Мікалаем і асабістым лекарам прыняў удзел у разгоне некалькіх людзей каля палаца Незалежнасці пасля маршу. Пасля «зачысткі» тэрыторыі ён выказаў падзяку сілавікам і паабяцаў не застацца ў даўгу. На відэа чутна, што сілавікі каля Лукашэнка паджартоўваюць з яго слоў, лаюцца, смяюцца«Хероі» і іх «прэзідэнт-даўжнік». З Лукашенка смяецца нават АМАП, Белорусский партизан (3 снежня 2020).

10 снежня ініцыятыва апублікавала відэа, у якім супрацоўнікі АМАПу абражаюць пратэстоўцаў 23 жніўня каля Палаца Незалежнасці. У роліку дададзены каментарый, што такімі паводзінамі яны парушаюць Загад МУС № 67 «Аб правілах прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»«Пи**eц, я купюр заработал!» У сеціва злілі новае відэа , Белорусский партизан (11 снежня 2020).

17 снежня на YouTube-канале апублікаваны відэаролік пра здзекі ў 12 жніўня. На кадрах відаць, як затрыманыя, сярод якіх жанчыны і непаўналетнія, стаяць на каленях або ляжаць тварам у падлогу з заламанымі за спіну рукамі. На допыце людзей б’юць пад дых або па нырках, прымушаюць аблізваць дубінку. Падчас допытаў людзей запалохваюць, пагражаюць. ​Некаторыя затрыманыя моцна збітыя, у іх на твары гематомы, драпіны і сінякі. Пакуль ідзе допыт, відаць, як на заднім плане невядомы ў цывільным і балаклаве збівае дубінкай мужчыну.

28 снежня ініцыятыва апублікавала матэрыялы свайго расследавання аб крымінальным пераследзе былога кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Ініцыятыва сцвярджае, што справа Ціханоўскага палітычна матываваная. У дачыненні да Ціханоўскага і чальцоў яго каманды Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю пачало распрацоўку аператыўнага ўліку. Задоўга на затрымання справа знаходзілася пад кантролем старэйшага оперупаўнаважанага 2-га аддзела 3-га ўпраўлення Івана Тарасіка. Агульнае кіраўніцтва гэтай распрацоўкай ажыццяўлялася начальнікам 3-га ўпраўлення Міхаілам Бедункевічам. У выніку кіраўнікам не ўдалося знайсці падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы. У сувязі з гэтым яны арганізавалі правакацыю. Вусны загад, як сцвярджае ініцыятыва, быў аддадзены былым міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.

7 студзеня ў сваім Telegram-канале ініцыятыва апублікавала даклад аб становішчы спраў у структуры МУС. Ён змяшчае звесткі аб штатнай колькасці атэставаных супрацоўнікаў на 1 кастрычніка і іншыя «дадзеныя для службовага карыстання».

14 студзеня ініцыятыва апублікавала запіс, дзе чалавек з голасам, падобным на голас экс-кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова, распавядае, ад чаго загінуў Аляксандр Тарайкоўскі, а таксама аб нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, у якім ён тлумачыў, што рабіць з пратэстамі і пратэстоўцамі. Мяркуецца, што запіс быў зроблены ў канцы кастрычніка. На запісе чалавек з голасам, падобным на Карпянкова кажа, што «кіраўніком дзяржавы сілавікі прыкрытыя з усіх бакоў у плане прымянення зброі», а таксама паведамляе, што Аляксандр Тарайкоўскі памёр ад гумавай кулі, якая «прыляцела яму ў грудзі». Ён таксама прыводзіць цытату ад «прэзідэнта», як трэба звяртацца з пратэстоўцамі. Чалавек ў відэа таксама распавёў, што ствараецца база дадзеных.

Таму, як прэзідэнт казаў, што калі на цябе прэ, калі на цябе прэ — выкарыстоўвай зброю, атрымліваецца, вось несмяротнае. Ува ўпор: па нагах, у жывот, па яйках. Каб зразумеў, што ён стварыў і што нарабіў, калі апрытомнее. Ну нанясіце яму нешта ў такім ну выглядзе: альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо забіць. Ужываць зброю яму проста ў лоб, проста ў лоб, проста ў твар, проста туды, пасля чаго ён ужо ніколі, атрымліваецца, не вернецца ў той стан, у якім ён знаходзіўся. У гэтай базе дадзеных, хто трапіў другі раз, той павінен там і застацца. Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. "Было сказана распрацаваць, зрабіць лагер, паставіць калючы дрот па перыметры. Зрабіць два памяшканні зрабіць: топка— паверх, кармілі — паверх, каб працавалі.

Пазней МУС назвала запіс фэйкам. Павел Латушка заявіў, што гэты запіс будзе перададзены ў Савет Бяспекі ААН, Еўрапейскі Саюз, АБСЕ і ўладам Расеі і ЗША.

2 лютага TUT.BY атрымаў вынікі фанаскапічнай экспертызы запісу, апублікаванага BYPOL, які мае «велізарнае грамадскае значэнне» і які выклікаў рэзананс не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У аўдыёзапісу гаворка ідзе пра забойства Аляксандра Тарайкоўскага, ужыванне смяротнай зброі і «лагеры для востракапытных». Экспертыза пацвердзіла, што голас на запісу належыць Мікалаю Карпянкову, і не выявіла прыкметаў мантажу.

Супрацоўніцтва з іншымі структурамі беларускай апазіцыі Ініцыятыва прымала ўдзел у распрацоўцы платформы Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў. Аб’яднанне таксама дапамагае расследаваць іншыя злачынствы. Таксама BYPOL мае прадстаўніка ў Народным антыкрызісным кіраванні. Разам з упраўленнем яны вызначаюць вінаватых у неабгрунтаваным і неправамерным гвалце падчас пратэстаў.

Мэты і напрамкі дзейнасці

Аб’яднанне супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, якія не падтрымліваюць цяперашнюю ўладу, у арганізаваную структуру, якая гатова дзейнічаць ва ўсталяванні законнасці і справядлівасці ў Беларусі; Стварэнне незалежнага прафсаюза сілавых ведамстваў; Распрацоўка палажэнняў па будучаму рэфармаванню праваахоўных органаў; Збор доказаў па здзейсненым злачынствам у дачыненні да мірна пратэстуючых беларускіх грамадзян; Збор інфармацыі аб карупцыйных схемах, іх ліквідацыя; Супрацоўніцтва на міжнароднай арэне па расследаванні і судовым разглядзе фактаў здзяйснення злачынстваў супраць чалавецтва, санкцыйны і крымінальны пераслед устаноўленых асоб на міжнародным узроўні.

Інфаўкіды У пачатку лютага 2021 года BYPOL распаўсюдзіла інфармацыю, што беларускія ўлады збіраюць міраўтворчы кантынгент у 600 вайскоўцаў для адпраўкі ў Сірыю. Як гаварылася ў паведамленні, у Заходнім і Паўночна-Заходнім аператыўных камандаваннях ужо прыйшла дэрыктыва аб адборы вайскоўцаў. У сувязі з гэтым, паводле звестак групы BYPOL, вайскоўцы пачалі масава звальняецца з Узброеных Сіл. Аднак урад краіны абверг гэтую інфармацыюМинобороны прокомментировало информацию об отправке белорусских солдат в Сирию // Express, 1 февраля 2021. У факце падрыхтоўкі да сірыйскай місіі таксама ўсумніліся і іншыя крыніцыДенис Бурковский. Правда ли, что 600 белорусских солдат могут отправиться в Сирию? Разбираемся в вопросе // TUT.BY, 1 февраля 2021.

Крыніцы

Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Злачынствы супраць чалавечнасці Катэгорыя:Правы чалавека ў Беларусі